Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасня 1960, Шарашова, БССР) — беларускі графік.

Барыс Бокша
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 верасня 1960(1960-09-20) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр пейзаж
Вучоба

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У дванаццацігадовым узросце пераехаў з сям'ёй у Пружаны. Скончыўшы Пружанскую сярэднюю школу № 2, паступіў у Гродзенскі медінстытут. З 1993 жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўны матыў творчасці — беларускі пейзаж. Асаблівае месца займаюць творы з выявамі славутасцей Пружаншчыны: палацыка, Ружанскага палаца, капліцы Святога Казіміра, чахецкай сядзібы[1].

Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтваў. У 2008 годзе прайшла першая выстаўка на радзіме, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Таксама выстаўляўся за мяжой, у Браціславе, Будапешце[2] і Берліне[3].

Зноскі

  1. Графіка Барыса Бокшы. Пружанскі палацык (21 ліпеня 2011).
  2. May.by 2010 — Майскія сустрэчы с Беларуссю(недаступная спасылка). Падзеі. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы (21 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 верасня 2012.
  3. Графика из Беларуси в г.Берлине (руск.)(недаступная спасылка). Новости. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (21 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 верасня 2012.

Спасылкі

правіць