Барыс Дзмітрыевіч Жылкін

вучоны

Барыс Дзмітрыевіч Жы́лкін[2] (15 сакавіка 1895 — 5 сакавіка 1979) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар (1931), Заслужаны лесавод БССР (1965).

Барыс Дзмітрыевіч Жылкін
Дата нараджэння 2 (14) сакавіка 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1979(1979-03-05) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Сям'я і дзяцінства правіць

Нарадзіўся 2 (14) сакавіка 1895 года ва ўрочышчы Кемпін паблізу Сачэўкі Гастынскага павета Варшаўскай губерні[3]. Быў ахрышчаны ў праваслаўнай Аляксандра-Неўскай царкве  (руск.) ў Аляксандраве-Пагранічным[3]. Бацька, Дзмітрый Сцяпанавіч (нар. 16.9.1865), выхадзец з яраслаўскіх мяшчан, скончыў Лісінскае лясное вучылішча  (руск.) (1884). Акрамя перыядаў службы ў Варонежскай губерні (1884 - 1887) і Цвярскім лесаахоўным камітэте (1895 - 1899) увесь астатні час служыў у Польшчы - у лясніцтвах Варшаўскай (1887 - 1895), Плоцкай (1899 - 1904) і Калішскай (з 1904) губерняў. Быў жанаты з Марыяй Міхайлаўнай Яравой-Раўскай, з дваран Віленскай губерні[3].

Адукацыя правіць

У 1913 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Калішы. 8 чэрвеня 1917 года скончыў Петраградскі лясны інстытут.

Прафесійная дзейнасць правіць

У 1921—1926 гадах працаваў ляснічым у вучэбна-доследным лясніцтве ў Лубянах (Татарстан). Адзін з заснавальнікаў (у 1921 годзе) і выкладчыкаў ляснога тэхнікума. У 1926—1930 гадах працаваў у Казанскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства, дзе ў 1930 годзе ўзначаліў створаную кафедру лесаводства[4]. У 1930–1946 гадах Б. Д. Жылкін у Бранскім лесагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры лесаводства і дэндралогіі. З 1946 года прафесар,

у 1947–1975 гадах загадчык кафедры лесаводства лесагаспадарчага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

Навуковая дзейнасць правіць

Б. Д. Жылкіну належаць навуковыя працы па біялогіі, тыпалогіі, водаахоўнай ролі лясоў, павышэнні іх прадукцыйнай здольнасці.

Сярод апублікаванага:

  • Опыт изучения типов леса БССР / Проф. Б. Д. Жилкин; Науч.-техн. о-во сельского и лесного хозяйства. Белорус. правл. — Мн.: Изд-во ЦК КПБ, 1957.
  • Классификация деревьев по продуктивности. — М., 1965.
  • Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. — Мн., 1974.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць