Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі
Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі (нар. 8 жніўня 1903, в. Чашнікі, Горацкі павет, Магілёўская губерня — пасля 1982) — генерал-маёр, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 жніўня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1982 |
Род дзейнасці | навуковец, ваенны |
Навуковая сфера | гісторык і усходазнавец[d][1] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Узнагароды |
Да вайны
правіцьНарадзіўся 8 жніўня 1903 года ў в. Чашнікі Горацкага павета Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1914 годзе бацьку мабілізавалі ў царскую армію і Барыс разам з маці дапамагаў гадаваць трох братоў і чатырох сясцёр. Ён разам з імі займаўся сельскай гаспадаркай. У 1924 годзе ўступіў у камсамол.
Маршал, Двойчы Герой Савецкага Саюза І. І. Якубоўскі ў кнізе «Земля в огне» успамінаў: «У той час у нас узнікла камсамольская ячэйка ў вёсцы Чашнікі. Там мяне, шаснаццацігадовага юнака, і прынялі ў шэрагі камсамола. Першым сакратаром ячэйкі быў Барыс Цельпухоўскі (цяпер Барыс Сямёнавіч — генерал, вядомы вучоны, ваенны гісторык)» [2].
15 кастрычніка 1925 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і да кастрычніка 1926 года служыў курсантам палкавой школы 192-га стралковага палка. У лістападзе 1926 года прызначаны адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. А праз год ён выконваў пасаду палітрука акруговай школы сувязі БВА. Паралельна з гэтым паступіў на вучобу ў Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1930 годзе скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага складу імя Ф. Энгельса ў г. Ленінградзе і прызначаны камандзірам роты 191-га палка 64-й стралковай дывізіі. Працягнуў вучобу і ў Смаленскім педінстытуце, які скончыў у 1932 годзе.
Улетку 1932 года скончыў курсы ўдасканалення механізаваных і матарызаваных войскаў пры ваеннай акадэміі імя І. Сталіна, і пасля заканчэння іх быў прызначаны камандзірам вучэбнай танкавай роты пры ваеннай акадэміі імя У. І. Леніна.
У 1934 годзе прызначаны старшым выкладчыкам гісторыі, а з мая 1937 года па май 1941 года працаваў начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча.
Скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў маі 1940 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук.
У гады Вялікай Айчыннай вайны
правіцьУ час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі служыў старшым лектарам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Значную частку часу знаходзіўся на фронце. Паводле задання Галоўнага палітычнага ўпраўлення быў у камандзіроўках за мяжой: красавік—май 1943 года — у Іране, красавік—жнівень 1945 і кастрычнік 1946 гадоў — у Германіі, у снежні 1946 года — у Балгарыі і Румыніі, у сакавіку—красавіку 1948 года — у Карэі[3].
У пасляваенны час
правіцьУ 1952 годзе прызначаны начальнікам аддзела акадэмій і ваенна-палітычных навучальных устаноў Міністэрства абароны СССР. У 1955 годзе — начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна. З 1957 па 1968 гады працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. З 1974 года — кансультант Ваеннай акадэміі генеральнага штаба Узброеных сіл СССР.
У ліпені 1961 года Б. С. Цельпухоўскаму прысвоена воінскае званне генерал-маёра. А ў 1973 годзе — званне заслужанага дзеяча навукі РСФСР.
Уклад ў гістарычную навуку
правіцьЯшчэ ў час Вялікай Айчыннай вайны Б. С. Цельпухоўскі заняўся вывучэннем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ў чэрвені 1949 года абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук. У 1951 годзе яму прысвоена званне прафесара.
Аўтар больш за 50 артыкулаў і манаграфій па гісторыі СССР і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза ў 1941—1945 гг.
Прызнанне
правіць- доктар гістарычных навук (1949)
- прафесар (1951)
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1973)
- генерал-маёр (1961)
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- Тры ордэны Чырвонага Сцяга
- Медалі[удакладніць: камент.]
Бібліяграфія
правіцьМанаграфіі і брашуры
правіць- Сражение у мыса Гангут (1714 г.) — М.:1945
- Северная война. — М.:1946
- Великая победа Советской армии под Сталинградом. — М.: 1953
- Очерки истории Великой Отечественной войны. 1941—1945 гг. в соавт.- М.: 1955
- Великая Отечественная война Советского Союза 1941—1945 гг. — М:1959
- Всемирно-историческое значение победы СССР в Великой Отечественной войне — М.: 1960.
- Коммунистическая партия в период Великой Отечественной войны. (Июнь 1941 г. — 1945 г.) в соавт.- М.: 1961
- Битва за Днепр и освобождение Киева. — М.:1966
- Против фальсификаторов истории второй мировой войны. — М.:1968
- Итоги и уроки Великой Отече-ственной войны. — М.:1975
- Нас к победе партия вела :КПСС — организатор и вдохновитель победы сов. народа в Великой Отечественной войне. — М.:1975
- Критика буржуазных и ревизионистских фальсификаторов истории второй мировой войны : В помощь лектору, пропагандисту, докладчику. — Б.и.1980
- КПСС во главе строительства Вооруженных Сил СССР, окт. 1917—1982 г. Ист. очерк. - М.:1983
- Die sowjetische Geschichte des Grossen Vaterländischen Krieges 1941—1945 / Von Boris Semjonowitsch Telpuchowski ; Im Auftrag des Arbeitskreises für Wehrforschung, Stuttgart hrsg. und kritisch erlaütert von Andreas Hillgruber und Hans-Adolf Jacobsen ; Deutsch von Robert Frhr. v. Freytag-Loringhoven u. a. — Frankfurt a. Main : Bernard u. Gracfe Verl. für Wehrwesen, 1961
Вучэбныя дапаможнікі
правіць- История СССР. Эпоха социализма (1917—1957 гг.) : учебное пособие [для высших учебных заведений / М. П. Ким , Б. С. Тельпуховский и др. ; редакционная комиссия: М. П. Ким (ответственный редактор) и др. — М.: 1957.образования СССР.- М.: 1957.
Зноскі
- ↑ National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
- ↑ Якубовский, И. И. Земля в огне //https: //royallib. com/read/yakubovskiy_ ivan/zemlya_v_ogne.html#102400
- ↑ Генерал-историк. В кн.: Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР. — Горки: С. 121—122.
Літаратура
правіць- Генерал-историк. В кн.: Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР. — Горки: С.121—122.
- Пронько, Валентин Адамович. Сражения историков на фронтах Второй мировой и Великой Отечественной войн (1939—1945 гг.) : [монография] / В. А. Пронько ; НОУ ВПО «Московский ин-т предпринимательства и права». — М.: Дашков и К°, 2010. С.144,155. ISBN 978-5-394-01017-0
- Эпоха перемен (1914—1924) / [Редкол.: Е. Л. Назарова (ред.-сост.) и др.]. М.: 2002. С. 12. ISBN 5-94067-085-7
Спасылкі
правіць- Цельпухоўскі Барыс Сямёнавіч (1903) Архівавана 28 красавіка 2021. // http://catalog.library(недаступная спасылка).
- Праект «Память народа» (руск.)