Барышына (Віцебскі раён)
Барышына — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Барышына
|
Гісторыя
правіцьУ XIX ст. у складзе маёнтка Сялюты. У 1834 тут 96 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 прыватная ўласнасць палкоўніка памешчыка М. П. Храпавіцкага. У 1847 у вёсцы 10 двароў, 138 жыхароў. У 1878 уласнасць памешчыка І. В. Бертансана.
На пачатку XX ст. вёска ў Сялюцкай воласці Віцебскага павета і губерні.
З 20 жніўня 1924 вёска ў Сялюцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 — Віцебскага раёна і вобласці. У 1924 сялянскія дзеці наведвалі школу ў вёсцы Сялюты. У 1926 у вёсцы 34 двары, 174 жыхары. У 1936 сюды пераселены жыхары населенага пункта Шырокава.
У 1941 у вёсцы 50 двароў, 157 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 вёска акупіравана германскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 знішчылі тут усе 50 двароў і 18 мірных жыхароў. На фронце загінула 6 чал., у партызанах 2.
З 16 ліпеня 1954 вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У 1969 тут 23 двары, 58 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 5 двароў, 6 жыхароў. Вёска ў складзе камунальнага унітарнага сельгаспрадпрыемтсва «Сялюты».
Літаратура
правіць- З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 730. — ISBN 985-02-0647-0.