Акцябрскі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Акцябрская.

Акцябрскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябрская
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 4 486
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 лістапада 1938 года вёска Кабыльнікі перайменавана ў Акцябр, а сельсавет — у Акцябрскі. З 24 жніўня 1951 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялюцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Папоўка[1]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапуры[2], у 1975 годзе — у вёску Акцябрская. 16 лютага 1987 года ў склад Шапечынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[3].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4486 чалавек[4], з іх 82,1 % — беларусы, 14,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[5].

СкладПравіць

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета знаходзіўся 31 населены пункт[6].

ІншаеПравіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь: курганны могільнік VI—XIII стст. каля вёскі Лятохі, курганны могільнік IXXIII стст. каля вёскі Сакольнікі і гарадзішча ранняга жалезнага веку (V ст. да н.э. — V ст.н.э.) каля вёскі Шапуры (усе 3-й катэгорыі каштоўнасці).

Вядомыя людзіПравіць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.