Рыгор Сцяпанавіч Мастыка
Рыгор Сцяпанавіч Мастыка (21 лістапада 1912, вёска Істоміна, Віцебскі раён — 12 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1962)[1], прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Рыгор Сцяпанавіч Мастыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1992 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | Ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебскі ветэрынарны інстытут |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў сямігодцы, дзейнічаўшай у камуне ў вёсцы Сялюты[2] (зараз у Віцебскім раёне). Пасля заканчэння ў 1933 годзе аднагадовых урачэбных курсаў пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе ў Арлоўскай вобласці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў асістэнтам кафедры аператыўнай хірургіі. У чэрвені 1941 года разам з інстытутам быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць і працаваў ветэрынарам навучальнай гаспадаркі Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута.
З ліпеня 1942 па 1945 год Р. С. Мастыка на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны па жнівень 1946 г. працаваў хірургам ветэрынарнага аддзела Беламорскай ваеннай акругі.
У 1946 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў асістэнтам на кафедры анатоміі жывёл, а з верасня 1948 года — асістэнтам кафедры агульнай і прыватнай хірургіі ветэрынарнага інстытута[1]. З 1956 па 1979 год загадчык кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Р. С. Мастыка распрацаваў метады лячэння запаленчых працэсаў у ранах, метады аперацый і прафілактыкі траўматызму ў сельскагаспадарчых жывёл, методыкі прымянення антыбіётыкаў і іншых антысептычных рэчываў і інш[1].
Аўтар больш за 60 апублікаваных навуковых і метадычных работ. З'яўляўся сааўтарам падручніка «Прыватная ветэрынарная хірургія», Ветэрынарнай энцыклапедыі, аўтарам манаграфій «Саветы жывёлаводам і ветспецыялістам», «Асептычнае і септычнае запаленне ў жывёл» і інш.
Пад яго кіраўніцтвам выканана 5 кандыдацкіх дысертацый.
УзнагародыПравіць
Р. С. Мастыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 2 ступені, медалямі «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г», «50 гадоў узброеных сіл СССР».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.)
- Мастыка Рыгор Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 202.
СпасылкіПравіць
- Мастыко Григорий Степанович (руск.)