Сялюты (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Сялю́ты — вёска ў Акцябрскім сельсавеце Віцебскага раёна. Размешчана за 11 км на поўдзень ад Віцебска, за 1 км ад аўтадарогі Р87 (Віцебск — Орша), за 3 км ад чыгуначнай станцыі Забалоцінка, на правым беразе ракі Лучоса.

Вёска
Сялюты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
167 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211319
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212881091
Сялюты на карце Беларусі ±
Сялюты (Віцебскі раён) (Беларусь)
Сялюты (Віцебскі раён)
Сялюты (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Сялюты (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

Сялюты згадваюцца ў 1661 годзе як вёска ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Віцебскім павеце Расійскай імперыі. З 1864 года маёнтак ва ўласнасці Храпавіцкага. У 1852 годзе ў Сялютах пабудавана царква, у 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе сяло Сялюты — цэнтр воласці (валасное праўленне, сядзіба, вадзяны млын, цагельня).

У пачатку XX стагоддзя маёнтак Сялюты Сялюцкай воласці Віцебскага павета належаў А. Я. Гес-дэ-Кальвэ. 18 двароў, 75 жыхароў. З 20 жніўня 1924 года вёска Сялюты — цэнтр Сялюцкага сельсавета Віцебскага раёна. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 167 жыхароў (2009)

Літаратура правіць