Батанічны сад Падуі
Батанічны сад (Orto Botanico; «Орта-Батаніка») у Падуі — найстарэйшы ў свеце нязменна дзеючы батанічны сад.[1] Заснаваны ў 1545 годзе рашэннем Венецыянскага Сената з мэтай гадавання «лячэбнай травы» для медыцынскага факультэта Падуанскага ўніверсітэта.
Батанічны сад у Падуі* | |
---|---|
Botanical Garden (Orto Botanico), Padua** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Італія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii |
Спасылка | 824 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Каардынаты | 45°23′56″ пн. ш. 11°52′50″ у. д.HGЯO |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1997 (21 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Першапачатковы праект арганізацыі садовай тэрыторыі, як лічыцца, распрацаваў венецыянскі патрыцый Даніэле Барбара. Сад з самага пачатку быў абнесены ад злодзеяў сцяной па мадэлі hortus conclusus. Чатыры брамы незвычайнай формы, з акратэрыёнамі ў выглядзе ананасаў, былі дабудаваны ў 1704 годзе.
Асноўныя будынкі таксама набылі свой цяперашні від у XVII—XVIII стст. У гэты перыяд у садзе адбыліся добраўпадкаванні накшталт уладкавання фантанаў, якія сілкаваліся ад колавага гідрафора, і трох сонечных гадзіннікаў. Тады ж у Орта-Батаніка з'явіліся мармуровыя статуі Тэафраста і Саламона.
Напачатку XIX стагоддзя былі абноўлены аранжарэі і пабудаваны «батанічны тэатр» для студэнтаў універсітэта. У наш час Орта-Батаніка займае плошчу ў 22 тыс. кв. м. і можа пахваліцца найстарэйшымі ў Еўропе экзэмплярамі магноліі і гінкга. У 1997 г. Падуанскі батанічны сад як «прататып усіх батанічных садоў» быў занесены ЮНЕСКА ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны.
Дырэктары
правіцьЗноскі
- ↑ Батанічны сад у Пізе быў створаны годам раней, але ён некалькі разоў пераносіўся з месца на месца.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Батанічны сад Падуі
- Старонка Орта-Батаніка Архівавана 29 кастрычніка 2010. на сайце Падуанскага ўніверсітэта