Баі за Бабанусу — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Бабануса  (ар.), правінцыя Заходні Кардафан  (ар.)[2].

Баі за Бабанусу
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Дата з 22 студзеня па 11 лютага 2024
Месца г. Бабануса  (ар.), Судан
Вынік перамога УСС
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана
Народнае супраціўленне Судана
Сілы аператыўнай падтрымкі
Камандуючыя
невядома Абдэльрахім Дагала
Агульныя страты
100 загінулых[1]

Ход падзей

правіць

13 студзеня 2024 года Узброеныя сілы Судага нанеслі авіяўдар па суседняму гораду Эль-Тыбун. У адказ САП мабілізавалі значныя сілы ў розных раёнах вакол Бабанусы, у тым ліку ў Эль-Тыбуне і Мугладзе[1]. У зоне баёў прыбыў асабіста замкіраўніка САП Абдэльрахім Дагала, брат Махамеда Дагала[3].

22 студзеня мяцежнікі пачалі наступленне на горад. Іх мэтай быў штаб 22-й пяхотнай дывізіі[4]. Атрады САП захапілі некалькі паліцэйскіх участкаў, а таксама апублікавалі відэа са штаба дывізіі. Пазней урадавыя войскі правялі контрнаступленне, выцесніўшы праціўніка з захопленых аб’ектаў[1].

28 студзеня мясцовая адміністрацыя ўвяла двухдзённае перамір’е, каб дазволіць мірным жыхарам пакінуць горад, але рэжым спынення агню не выконваўся бакамі[1].

У аўдыёзапісе 11 лютага генерал Махамед Дагала заявіў пра поўны захоп Бабанусы. Прадстаўнікі ўрадавай арміі праз некалькіх гадзін выступілі з абвяржэннем. Больш за тое, УСС прадставілі доказы, што менавіта яны кантраляюць горад[5].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г ACLED. Sudan Situation Update: February 2024 | Sudan: The SAF Breaks the Siege (англ.). ACLED (16 лютага 2024). Праверана 6 сакавіка 2024.
  2. SudanTribune. Brutal fighting continues in W. Kordofan's Babanusa for third day (англ.). Sudan Tribune (24 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
  3. Heavy fighting erupts between Sudanese army, RFS in West Kordofan's Babanusa. Sudan Tribune (23 студзеня 2024).
  4. Monitor. Sudan army at risk of another disaster in Babanusa (англ.). sudanwarmonitor.com. Праверана 28 студзеня 2024.
  5. Sudanese army denies RSF leader claims of fresh victories. Sudan Tribune (12 лютага 2024).