Народнае супраціўленне Судана
Народнае супраціўленне (араб. المقاومة الشعبية, Аль-Мукавамат аш-Шаабія), таксама Народная мабілізацыя (араб. الاستنفار الشعبي) — кааліцыя суданскіх груповак, якія падчас Суданскага канфлікту паміж САП і УСС падтрымалі войскі Абдэля Бурхана.
Народнае супраціўленне Судана | |
---|---|
![]() | |
Лідары | Мухамад аль-Амін Турк |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | чэрвень 2023 |
Саюзнікі | Узброеныя сілы Судана |
Праціўнікі | Сілы аператыўнай падтрымкі |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Сайт | sudanpr.com |
Гісторыя
правіцьУ красавіку 2023 года праз барацьбу за ўладу ў краіне пачаліся баявыя дзеянні паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) на чале з Абдэлем Бурханам і Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) пад кіраўніцтвам Махамеда Дагала[1].
На гэтым фоне ў чэрвені генерал Бурхан ініцыяваў масавую мабілізацыю. Кампанія атрымала назву «Народнае супраціўленне»[2]. Сэнс мерапрыемстваў заключаўся ў тым, каб аб’яднаць людзей розных палітычных поглядаў у «абароне нацыянальнай годнасці»[3]. У розных гарадах атрымалася паспяхова завербаваць вялікую колькасць моладзі. Было пачата навучанне навабранцаў. Да 3 снежня Бурхан абвясціў аб мабілізацыі каля 40 000 чалавек[2].
Мабілізацыйным мерапрыемствам спрыяў той факт, што ў адказ на злачынствы з боку прыхільнікаў Дагала многія мірныя жыхары сталі ўзброівацца[4][5]. Забяспячэнне лаяльнага насельніцтва зброяй займаліся вайскоўцы УСС[6]. Атрады народнага супраціўлення, пры садзейнічанні мясцовых чыноўнікаў[7][8], былі ўтвораны ў правінцыях Ніл[9], Паўночны Дарфур[10], Гедарыф, Сенар, Чырвонае мора і Хартум[11].
Дзейнасць
правіцьАпалчэнцы прынялі ўдзел у баях за Амдурман[12][13] і абароне Бабанусы[3]. Аднак у асноўным узброеныя фарміраванні адказвалі за ахову раёнаў і тылавых аб’ектаў[14]. Станам на красавік 2024 года, дзейнасць апалчэнняў спрыяла частковаму паляпшэнню ваеннай сітуацыі на карысць урадавай арміі[15].
Арганізацыя
правіць30 сакавіка 2024 года ў Порт-Судане пад эгідай урада адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Вышэйшага савета народнага супраціўлення пад старшынствам Мухамада аль-Аміна Турка. Намеснікам кіраўніка кааліцыі стаў генерал-лейтэнант Хадэр аль-Мубарак Алі[16]. Аднак пры тым большасць атрадаў працягнулі дзейнічаюць асобна, без фармальнай структуры[17].
У склад кааліцыі ўвайшлі два лагеры, якія раней супрацьстаялі адзін аднаму:
- фарміраванні прыхільнікаў рэвалюцыі 2018—2019 гадоў, якія дагэтуль выступалі супраць дзеючай хунты Бурхана[14] (напрыклад, «Злосць без межаў»);
- ісламісцкія групоўкі[18][19][20], у тым ліку Народныя сілы абароны і батальён «Аль-Бара ібн Малік», цесна звязаныя са зрынутым рэжымам Амара аль-Башыра[21][22][23][19].
Таксама былі ўтвораны жаночыя сілы (т.зв. «Чорная армія»). Іх узначаліў Алія Хасан Абуна з апазіцыйнай кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены». Жанчыны ў асноўным навучаюцца самаабароне і грамадскаму патруляванню[24]. Лагеры падрыхтоўкі падраздзяленняў размешчаны ў Порт-Судане[25][26], у правінцыях Ніл[27][28] і Паўночны Кардафан[29].
Крытыка
правіцьАдсутнасць у Народнага супраціўлення афіцыйнай структуры кіраўніцтва выклікала заклапочанасць адносна здольнасці апалчэнцаў эфектыўна кіраваць і каардынаваць сваю дзейнасць[17]. Раздача зброі была ўспрынята з трывогай з-за магчымасці грамадскіх беспарадкаў на фоне вайны УСС з САП[30].
Па даных Міжнароднага цэнтра стратэгічных даследаванняў (ICSS), які фінансуецца ААЭ[31], кааліцыя знаходзіцца пад уплывам джыхадысцкіх і этнічных рухаў[32]. Паводле Middle East Monitor, суданскі рэжым арганізаваў апалчэнні для ўрэгулявання палітычных спрэчак[33][34].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Civil War in Sudan (англ.). Global Conflict Tracker. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ а б Sarah. RSF takes control of Sudan army and police bases in Wad Madani (англ.) . Dabanga Radio TV Online (19 снежня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ а б Q&A: Popular Resistance group seeks unity of resistance in Sudan (англ.). Radio Tamazuj. Праверана 20 красавіка 2024.
- ↑ استنفار شعبي في السودان ضد الدعم السريع بعد سقوط "ود مدني"(англ.). Праверана 2024-04-26 – via www.youtube.com.
- ↑ Army chief's call for arming civilians sparks controversy in Sudan-Xinhua . english.news.cn. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Sudan civilians rush for arms as paramilitaries advance (англ.). RFI (28 снежня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Basher. Sudan: Armed Popular Resistance and Widening Civil Unrest . Carnegie: Endowment for International peace (15 лютага 2024).
- ↑ Eltayeb. Sudan Situation Update: April 2024 | One Year of War in Sudan (англ.) . ACLED (15 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Adeen. What is behind the declaration of "armed popular resistance" in Sudan? (англ.) . Sudan Scoop (28 снежня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ North Darfur governor launches popular resistance in El Fasher (англ.). Radio Tamazuj. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Mustafa. Sudanese Popular Resistance Expands (англ.) . Sudan Scoop (1 студзеня 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ SudanTribune. Sudan general praises Popular Resistance, dismisses Islamist alliance claims (англ.) . Sudan Tribune (2 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Al-Atta attacks critics of popular resistance forces – Darfur24 News Website (англ.) (2 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ а б عثمان. ما الجهات التي تساند الجيش السوداني في حربه ضد الدعم السريع؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ قيادي في "المقاومة الشعبية السودانية: نحن في خندق واحد مع الجيش حتى النصر . Al-Rakoba (2 красавіка 2024).
- ↑ المقاومة الشعبية القومية تجيز نظامها الاساسي وتختار رئيسها (ар.)(недаступная спасылка). suna-news.net. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2024. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ а б Hassan. Sudan's civil war is rooted in its historical favouritism of Arab and Islamic identity (англ.) . The Conversation (25 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Lisa. Unravelling Sudan's militia matrix: PRF and other emerging forces (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 верасня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ а б Sudanese revolutionaries fighting alongside army against RSF (англ.). Middle East Eye. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ عثمان. ما الجهات التي تساند الجيش السوداني في حربه ضد الدعم السريع؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ "كتيبة البراء بن مالك".. تحقيق لـ"العربي" يكشف قصتها ودورها بأحداث السودان (ар.). التلفزيون العربي (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ "مجاهدون" الى جانب الجيش… السودان يوشك أن يصبح بؤرة إرهاب مشتعلة (ар.). Daraj (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ النور. هل أسهمت "المقاومة الشعبية" في ترجيح كفة الجيش السوداني؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ الجيش الأسود... ما هي قصة انخراط النساء في حرب السودان؟ (ар.). رصيف22 (29 лютага 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Inside military training camps for women and girls in Sudan (англ.). Sky News. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Sudan: The women and girls joining military training camps to fight the RSF (англ.). Sky News. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ mozdapress. معسكرات لتجنيد الفتيات بالسودان وناشطات يعتبرنها دعوة لاستمرار الحرب (ар.). سودان تربيون (20 жніўня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ الحرب في السودان: "تطوعت للتدريب حماية لنفسي وأسرتي من جرائم الاغتصاب والاختطاف" (ар.). BBC News عربي (5 верасня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ والي شمال كردفان يحي مجاهدات المرأة (ар.)(недаступная спасылка). suna-news.net. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2024. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Sudan civilians rush for arms as paramilitaries advance (англ.). France 24 (28 снежня 2023). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ المركز الدولي للدراسات الاستراتيجية | الرئيسية | AR (ар.). المركز الدولي للدراسات الاستراتيجية | الرئيسية | AR. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ الاستنفار والمقاومة الشعبية .. أدوات الإسلاميين للسيطرة على السودان | مقالات | AR (ар.). الاستنفار والمقاومة الشعبية .. أدوات الإسلاميين للسيطرة على السودان | مقالات | AR. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ المقاومة الشعبية المسلحة في السودان.. إلى أين؟(нявызн.). trtarabi. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Al-Faqih. The Sudanese Resistance: fighting for survival . Middle East Monitor (11 студзеня 2024).