Батальён Аль-Бара ібн Малік

Батальён Аль-Бара ібн Малік (араб. كتيبة البراء بن مالك‎‎) — суданскае ісламісцкае апалчэнне, якое ўзнікла ў складзе Суданскага руху народнага супраціву. Фарміраванне звязана з Народнымі сіламі абароны[2][3][4].

Батальён Аль-Бара ібн Малік
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Народныя сілы абароны
Ідэалогія ісламізм
Лідары Альмусбах Абузаід
Актыўная ў
Сфарміравана 7 студзеня 2020[1]
Саюзнікі Узброеныя сілы Судана
Праціўнікі Сілы аператыўнай падтрымкі
Удзел у канфліктах Канфлікт у Судане (з 2023)

Батальён названы ў гонар Аль-Бара ібн Маліка, знакамітага ваяра часоў ранніх мусульманскіх заваяванняў[5]. Сфарміраваны пры садзейнічанні некаторых афіцэраў ваеннай разведкі Судана[6][7][8].

У ходзе суданскага канфлікту батальён заняў бок арміі генерала Бурхана, выступіўшы супраць войск генерала Дагала[5][7][9][10]. У прыватнасці, падчас бітвы за Хартум падраздзяленне ўдзельнічала ў баях за штаб бранятанкавага корпуса[7]. Байцы фарміравання ваявалі ў складзе бранятанкавага і пяхотнага карпусоў суданскай арміі[11].

Групоўку ўзначальвае Альмусбах Абузаід, які прапагандуе ваяўнічыя ісламісцкія погляды. Лідар апалчэнцаў быў паранены ў баях за Хартум і пасля ляжаў у Атбарскім шпіталі[7][6]. Іншы камандзір, Анас Амер, пры прэзідэнце аль-Башыры з’яўляўся членам Партыі нацыянальнага кангрэса. 16 мая 2023 года ён трапіў у палон[5]. Трэці кіраўнік, Мухамад аль-Фадл Абд аль-Вахед Асман, раней прысягнуў на вернасць Ісламскай дзяржаве. У чэрвені 2023 года Асман загінуў у баі[12].

Заўвагі правіць

  1. https://elmanshar.com/2024/04/03/%d8%a7%d8%b3%d8%aa%d9%87%d8%af%d9%81-%d9%81%d9%8a-%d8%b9%d8%b7%d8%a8%d8%b1%d8%a9-%d9%85%d9%86-%d9%87%d9%88-%d9%84%d9%88%d8%a7%d8%a1-%d8%a7%d9%84%d8%a8%d8%b1%d8%a7%d8%a1-%d8%a8%d9%86-%d9%85%d8%a7/
  2. كتائب الظل: ما حدود انخراط الإخوان في المواجهات المسلحة بالسودان؟ (ар.). الحائط العربي (9 кастрычніка 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  3. العرب. كتائب الظل تخرج إلى النور لإنقاذ الجيش السوداني من ورطته | (ар.). صحيفة العرب (7 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  4. حرب السودان.. الإسلاميون يستنفرون التنظيمات الجهادية (ар.). International Center for Strategic Studies (11 верасня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  5. а б в Lisa. Unravelling Sudan's militia matrix: PRF and other emerging forces (англ.). Dabanga Radio TV Online (26 верасня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  6. а б What are the limits of the Brotherhood's involvement in armed confrontations in Sudan? (англ.). The Arab Wall (21 лістапада 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  7. а б в г Sudanese revolutionaries fighting alongside army against RSF (англ.). Middle East Eye. Праверана 10 красавіка 2024.
  8. "كتيبة البراء بن مالك".. تحقيق لـ"العربي" يكشف قصتها ودورها بأحداث السودان (ар.). التلفزيون العربي (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  9. الحرب في السودان: كيف يقاتل أنصار عمر البشير في صفوف الجيش السوداني؟ (ар.). BBC News عربي (2 кастрычніка 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  10. النور. هل أسهمت "المقاومة الشعبية" في ترجيح كفة الجيش السوداني؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 10 красавіка 2024.
  11. "مجاهدون" الى جانب الجيش… السودان يوشك أن يصبح بؤرة إرهاب مشتعلة (ар.). Daraj (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
  12. Islamist 'shadow brigades' emerge as key factor in Sudan conflict as fighting resumes. The Arab Weekly (21 чэрвеня 2023).