Бітва за Хартум (2023—2025)
Бітва за Хартум — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Хартум, сталіцу Судана.
Бітва за Хартум (2023—2025) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
![]() Сітуацыя ў горадзе і наваколлі на 23 кастрычніка 2023. | |||
Дата | з 15 красавіка 2023 па 26 сакавіка 2025 | ||
Месца | Хартум і наваколлі | ||
Вынік | перамога ўрадавых войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Горад стаў месцам самага інтэнсіўнага супрацьстаяння бакоў. Сутыкненні дапаўняліся цяжкай гуманітарнай сітуацыяй. Шматлікія важныя пункты — аэрапорт, рэспубліканскі палац, генштаб і штаб САП — шмат разоў пераходзілі з рук у рукі[6].
Баявыя дзеянні
правіцьКрасавік 2023
правіць15 красавіка ў 9:30 раніцы па мясцовым часе[7] байцы Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) атакавалі некалькі вайсковых лагераў у Хартуме. Сутыкненні распаўсюдзіліся на сталічныя раёны Джабра, Кафуры і Шамбат[8]. Прадстаўнікі САП заявілі, што яны захапілі аэрапорт. Побач з галоўным камандаваннем і рэзідэнцыяй Бурхана была чутна стральба. Атрады, лаяльныя Дагала, умацавалі свае пазіцыі ў аэрапорце, а ўрадавыя сілы размясцілі бранятэхніку каля прэзідэнцкага палаца[9]. Пазней паўстанцы паведамілі пра захоп прэзідэнцкай рэзідэнцыі, аднак улады абверглі гэта[9].
Праз некалькі гадзін пасля пачатку сутыкненняў былі аддадзены загады аб эвакуацыі грамадзянскіх асоб, палітыкаў і супрацоўнікаў пасольстваў[10]. Дыпмісія ЗША ў Судане заклікала сваіх грамадзян шукаць прытулку, бо ў дыпламатаў не было падрабязнага плана эвакуацыі[11].
У другой палове дня паведамлялася аб сутыкненнях з ужываннем цяжкай зброі ў паўднёвай і цэнтральнай частцы Хартума[12]. Тым часам прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі напад на стадыён «Спортс-Сіці». Наступныя сутыкненні адбыліся на мосце праз Белы Ніл[13].
17 красавіка перастрэлкі аднавіліся. З поўначы і поўдня сталіцы даносілася цяжкая артылерыя, а каля штаба арміі ішлі баі[14]. На наступны дзень у баі ўключыліся авіяцыя і СПА[15]. У паўднёвай частцы сталіцы сутычкі спыніліся, але ў цэнтры каля прэзідэнцкага палаца і штаба арміі яшчэ вялася перастрэлка[16]. 19 красавіка было абвешчана аб чарговым спыненні агню (з 18:00 па мясцовым часе). Баявыя дзеянні ў асноўным аціхлі вакол аэрапорта, але ля прэзідэнцкага палаца, штаба арміі і ў раёне Джабра на захадзе сталіцы наадварот узмацніліся[17]. На наступны дзень у бок сталіцы накірваліся падмацаванні для войск САП, але сухапутныя часці УСС разам з авіяцыяй прыпынілі прасоўванне праціўніка[18].
21 красавіка асабліва жорсткія баі былі адзначаны на трасе, якая вядзе ў Порт-Судан, і ў прамысловай зоне аль-Башыр[19]. 22 красавіка сутычкі перакінуліся з цэнтра сталіцы на раёны Хілат-Хамад, Хаджалы і Аркавіт[20]. 23 красавіка вакол ваеннага штаба і палаца адбыліся сутыкненні і выбухі[21]. Байцы САП заявілі, што яны захапілі прадпрыемства ВПК у раёне Масудыя на паўднёвым усходзе Хартума[22].
27 красавіка ўрадавыя сілы нанеслі авіяўдары па пазіцыях праціўніка вакол прэзідэнцкага палаца і ў Хартум-Бахры[23]. 28 красавіка, як паведамілі байцы Дагала, яны захапілі аператыўную базу Хатаб, знішчыўшы пры гэтым 3 танкі і 9 машын[24].
30 красавіка УСС абвясцілі буйную аперацыю ў сталіцы з удзелам авіяцыі і цяжкай артылерыі. Паведамлялася пра налёт беспілотнікаў па пазіцыі паўстанцаў каля нафтаперапрацоўчага завода[25]. Суданская паліцыя заявіла аб разгортванні сваіх рэзервовых сіл на вуліцах Хартума для падтрымання правапарадку[26], а гарадскія ўлады адправілі дзяржаўных службоўцаў у бестэрміновы адпачынак[27].
Наступныя баі
правіць1 мая адбыліся сутыкненні ў прыгарадзе Аль-Джэрыф[28]. На наступны дзень сілы Дагала заявілі, што збілі варожы МіГ[29]. 8 мая зафіксаваны баі ў Хартум-Бахры ў раёне Шамабат, дзе размешчана армейская база[30]. 9 мая паўстанцы абвінавацілі авіяцыю праціўніка ў разбурэнні Старага Рэспубліканскага палаца[31][32]. Байцы Бурхана адмаўлялі гэта[33]. 11 мая ў ЮНІСЕФ паведамілі, што ў Хартуме згарэла фабрыка па вытворчасці прадуктаў харчавання для недаядаючых дзяцей[34]. 15 мая пад авіяўдар трапіў шпіталь Шарк-эль-Ніл[35], а пасольства Самалі разрабавалі баевікі Дагала[36]. 20 мая разрабавана пасольства Катара[37].
4 чэрвеня паўстанцы паведамілі, што збілі над сталіцай знішчальнік праціўніка, але ўрадавыя сілы адмаўлялі гэты факт. Паводле УСС, самалёт разбіўся ля базы Вадзі-Саідна з-за тэхнічнай няспраўнасці[38]. 5-га чысла паведамлялася пра сутыкненні ў паўднёвых раёнах сталіцы[39]. 7 чэрвеня падчас баёў загарэўся склад гаручага, размешчаны недалёка ад армейскай базы і прадпрыемствы па вытворчасці зброі ў раёне Ярмук[40]. На наступны дзень невядомыя баевікі напалі на пасольства Саудаўскай Аравіі[41]. 25-га паўстанцы Дагала заявілі пра захоп штаб-кватэры цэнтральных рэзервовых сіл паліцыі[42].
20 ліпеня каманда арганізацыі «Урачы без межаў» з 18 чалавек была атакавана падчас перавозкі харчавання ў турэцкі шпіталь на поўдні Хартума[43]. 31 ліпеня Сілы спецыяльнага прызначэння УСС атакавалі вайсковы комплекс ворага недалёка ад Аль-Шаджара на захадзе сталіцы[44].
1 жніўня шпіталь на паўночны захад ад аэрапорта Хартума часткова абрынуўся праз абстрэл[45]. 2 жніўня ва УСС заявілі, што забілі 12 байцоў Дагала і знішчылі 4 аўтамабілі ворага ў выніку нападу на мост Аль-Мак Німр, які злучае Хартум і Хартум-Бахры[46]. 6 жніўня УСС нанеслі ўдары па Рэспубліканскім палацы, у той час як у САП заявілі, што адбілі спробу ворага прарваць аблогу ваеннага комплексу Ярмук[47]. 20 жніўня, як заявілі прадстаўнікі УСС, іх часці адбілі напад праціўніка на штаб бранятанкавага корпуса ў вайсковым раёне Аль-Шаджара, у выніку чаго сотні чалавек пацярпелі, былі знішчаны пяць бронемашын, танк Т-55 і некалькі баявых машын. Тры танкі і некалькі баявых машын трапілі ў рукі ўрадавых вайскоўцаў[48].
4 верасня войскі Дагала заявілі, што збіла два самалёты «Ан» УСС[49]. 16 верасня ўлады заявілі, што адбілі атаку праціўніка на штаб-кватэру Галоўнага камандавання[50]. 17 верасня офіс Суданскай падатковай службы[51] і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company[52], славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў[51]. 20-га чысла байцы Дагала заявілі, што збілі варожы бамбардзіроўшчык[53].
3 кастрычніка войскі Дагала абвінавацілі праціўніка ў нападзе на дыпмісію Эфіопіі[54]. 20 лістапада яны захапілі раён Джэбель-Аўлія[55].
6 снежня войскі Дагала ўзялі пад кантроль цэнтр базы даных суданскай тэлекамунікацыйнай групы (Sudatel), размешчаны на паўднёвым захадзе Хартума[56].
Баі ў 2024—2025 гадах
правіць2 студзеня 2024 года ВПС Судана разбамбілі пазіцыі праціўніка[57]. 12 мая войскі Бурхана абстралялі комплекс Палаца Рэспублікі ў Хартуме, выклікаўшы пажар у старым будынку[58]. 20 жніўня — прынамсі 15 чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у Эд-Даэйне. Сярод аб’ектаў, якія падвергліся нападу, былі навучальная бальніца горада і цэнтр перамяшчэння[59]. 20 жніўня ўлады заявілі, што дамагліся поспехаў у раёне парку Эль-Доха на паўднёвым захадзе Хартума[60].
25 верасня войскі Бурхана пачалі буйное наступленне ў раёне сталіцы[61], адбіўшы ўніверсітэт Хартума[62]. 28 верасня суданская армія заявіла, што адбіла штаб-кватэру тэлекамунікацыйнай кампаніі Zain у Аль-Мукрыне[63]. 29 верасня ААЭ абвінавацілі УСС у бамбардзіроўцы рэзідэнцыі свайго пасла ў Хартуме ў выніку авіяўдару[64]. Прадстаўнікі Бурхана абвінавацілі ў інцыдэнце войскі Дагала[65]. САП перапынілі мірныя перамовы з праціўнікам у адказ на наступленне ўладаў у Хартуме[66]. 13 кастрычніка прыхільнікі Бурхана адбілі паліцэйскі ўчастак і мячэць Эль-Ламаб на паўднёвым захадзе Хартума[67].
12 студзеня 2025 года УСС адбілі жылы комплекс Аль-Равад[68]. 23 студзеня загарэўся нафтаперапрацоўчы завод Эль-Джэйлі. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў падпале[69]. 24 студзеня армія Бурхана заявіла, што прарвала аблогу базы Корпуса сувязі. У САП абверглі гэтыя заявы[70]. Улады таксама заявілі, што прарвалі аблогу генеральнага штаба і адбілі нафтаперапрацоўчы завод Эль-Джэйлі[71]. 27 студзеня УСС заявілі, што прасунуліся ў частцы Усходняга Хартума каля каледжа Аль-Рабат у раёне Буры, правёўшы наступленне праз вялікія часткі раёнаў Аль-Азба, Кафуры, Ад-Бабакер і Рамалах у раёне Хартуна-Норт і працягнулі прасоўванне да моста Эль-Мек-Німр[72]. 28 студзеня САП абвясцілі аб гібелі ў баі аднаго са сваіх старэйшых камандзіраў, Рахмталы аль-Махдзі, таксама вядомага як «Джалха», разам з яго братам. Паведамляецца, што яны абодва былі забітыя ў выніку авіяўдару на ўсход ад Хартума[73]. 29 студзеня ўрадавыя войскі прасунуліся да моста Эль-Мек-Німр, выцесніўшы праціўніка амаль з усёй тэрыторыі Хартума, за выключэннем Хілет-Хамада[74].
5 лютага ўлады заявілі, што адбілі раён Эр-Румайла ў Хартуме, а таксама цэнтральны манетны двор[75]. 6 лютага, паводле заявы войск Бурхана, яны адбілі прамысловы комплекс Сарыя каля Абу-Хамамы ў Хартуме і Вадзі-эль-Ахдар у раёне Шарг-Эль-Ніл у Хартум-Бахры[76]. На наступны дзень УСС заявілі, што адбілі завод па вытворчасці дарожных знакаў і нумарных знакаў разам з усёй прамысловай зонай сталіцы[77]. 15 лютаг прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі Ісламскі комплекс Эль-Нур і цеплаэлектрастанцыю Бахры[78]. На наступны дзень урадавыя войскі ўзялі пад кантроль раён Кафуры, апошні аплот паўстанцаў у Паўночным Хартуме[79]. Яны таксама адбілі Міністэрства рэсурсаў жывёл, падатковую вежу, малазійскую вежу і штаб-кватэру Дэпартамента аховы здароўя[80]. 18 лютага УСС адваявалі мост Кобер, які злучае Хартум з Хартум-Бахры, а таксама большую частку раёнаў Эль-Саджана і Эль-Хіла-Эль-Джадзіда на паўднёвым усходзе сталіцы[81]. Праз дзень прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі мост Эль-Хурыя ў цэнтральнай частцы горада[82]. 22 лютага УСС і групоўка «Шчыт Судана» заявілі, што прымусілі праціўніка адступіць з раёна Соба ва Усходнім Хартуме і адваявалі раёны Аль-Лулуа і Аль-Самра на паўднёвы ўсход ад моста Соба, які злучае паўднёвыя і ўсходнія раёны сталіцы з сельскімі раёнамі Усходняга Ніла, дадаўшы, што 17 байцоў САП былі забітыя, а дзевяць транспартных сродкаў былі знішчаны або захопленыя[83]. 24 лютага УСС заявілі, што занялі ўсходнюю частку моста Соба[84]
2 сакавіка УСС адваявалі ўчастак 13 і часткі раёнаў Эль-Наср і Эль-Худа[85]. 16 сакавіка УСС заявілі, што ўзялі пад кантроль Хартум 3 і частку Хартум 2 і адрэзалі апошні шлях паставак САП у прэзідэнцкі палац[86], у той час як бранятанкавы корпус урадавых войск злучыўся з сіламі ў штабе Генеральнага камандавання пасля зачысткі Народнага навучальнага шпіталя ад мяцежнікаў[87]. 21 сакавіка ўлады заявілі, што суданская армія адбіла Рэспубліканскі палац[88]. 24-га армія Дагала адступіла з раёнаў Салама, Азхары, Ад-Хусейн, Маё, Герэйф-Уэст, Буры, Сахафат і Калакла[89]. 26 сакавіка УСС адбілі міжнародны аэрапорт і мост Маншыя праз Блакітны Ніл у Хартуме. Яны таксама адбілі лагер Тыба аль-Хасанаб[90]. Аль-Бурхан наведаў прэзідэнцкі палац і абвясціў аб вызваленні сталіцы[91].
Наваколлі
правіцьСутыкненні закранулі і Амдурман (горад-спадарожнік сталіцы). Бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[92], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[93].
Раніцай 20 красавіка 2023 года, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі ў Амдурмане, збіўшы пры гэтым два верталёты[94]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[95].
21 мая байцы Дагала распачалі рух да галоўнай авіябазы праціўніка ў Вадзі-Саідна, на поўнач ад сталіцы. Атрады САП прыкладна на 20 грузавіках спрабавалі перасекчы мост праз Ніл, каб дабрацца да паветранай гавані, але былі сустрэты цяжкай артылерыяй арміі Бурхана[96].
31 мая саюз суданскіх лекараў заявіў, што па меншай меры 18 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу рынку на поўдзень ад Хартума[97].
19 ліпеня 14 мірных жыхароў былі забітыя ў выніку ўдару беспілотніка САП у Аль-Азхары і ў Вад-Аджыбе, на поўдзень ад Хартума. УСС сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка ў Аль-Ашары і на мосце Аль-Абасін у Абу-Адама, на поўдзень ад сталіцы, знішчыўшы 9 баявых машын і забіўшы некалькі байцоў[98].
5—6 кастрычніка часці САП усталявалі кантроль над горадам Аль-Айлафун на паўднёвы ўсход ад Хартума, захапіўшы помпавую станцыю на нафтаправодзе[99][100].
11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[101].
Страты і шкода
правіцьПаводле паведамленняў Flightradar24, у міжнародным аэрапорце Хартума некалькі самалётаў кампаній Saudia, Badr Airlines і SkyUp Airlines былі пашкоджаны[102]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал былі эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі. Кампанія разам з EgyptAir прыпыніла ўсе палёты ў і з Судана[103]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы, што, паводле слоў арганізацыі, паўплывала на здольнасць перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[104].
17 красавіка прыхільнікі Бурхана заявілі пра страту 27 байцоў забітымі і 183 параненымі[105][106]. Станам на той жа дзень у баях загінулі 74 суданцаў[107][108].
Да 21 красавіка ў Хартуме было зарэгістравана ад 100 да 200 пацверджаных выпадкаў гібелі грамадзянскага насельніцтва; паведамлялася, што некаторыя з ахвяр былі замежнікамі[109][110]. На 29-га колькасць загінулых дасягнула лічбы ў 500 чалавек[111].
Каля 00:00 па мясцовым часе 30 красавіка Сілы аператыўнай падтрымкі[112] нанеслі авіяўдар па Цэнтральным банку Судана . З-за хаоса пакуль не пацверджана ні раненняў, ні гібелі грамадзянскіх асоб, але ў выніку паветранай атакі большая частка будынка згарэла[113].
27 мая пры паветраных бамбардзіроўках авіяцыі САП загінулі 2 чалавекі[114].
У першы дзень лета ў выніку дзеянняў артылерыі загінулі 27 мірных грамадзян[115]. 4 чэрвеня 10 студэнтаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга загінулі ў выніку ўдару ўрадавай авіяцыі па Міжнародным афрыканскім універсітэце ў Хартуме[116]. 11-га ў выніку дзеянняў урадавай авіяцыі ў сталіцы загінулі 7 чалавек[117]. 17 чэрвеня падчас бамбёжкі разбураны некалькі дамоў і забіта не менш за 17 мірных жыхароў, у тым ліку 5 дзяцей[118][119]. 25 чэрвеня байцы Бурхана заявілі пра гібель 400 прыхільнікаў Дагала, у той час як актывісты паведамілі аб 14 загінулых мірных жыхароў[42].
16 ліпеня пяць чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў раёне Амбада на паўночным захадзе Хартума[120].
14 жніўня паўстанцы заявілі, што за апошнія тры дні загінулі 12 чалавек[121]. Як стала вядома 20 жніўня, атрады Дагала абстралялі з мінамётаў раён Аль-Салама, забіўшы ад 6 да 10 цывільных асоб[48]. 2 верасня прынамсі 20 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, былі забіты ў выніку авіяўдару УСС па раёне Калакла аль-Куба на паўднёвым захадзе Хартума[122]. 10 верасня ў выніку авіяатакі ВПС урадавай арміі на рынак Кутум загінулі як мінімум 43 грамадзянскія асобы[123]. 12 верасня 104 асобы забіты пры абстрэлах па ўсёй сталіцы[124].
3 кастрычніка артылерыйскі снарад паўстанцаў трапіў у клініку пры мячэці ў Самарскім раёне Хартум-Бахры, загінула 20 чалавек[125]. 9 кастрычніка стала вядома, што як мінімум 190 чалавек загінулі пры двухдзённых бамбардзіроўках раёна Джэбел-Аўлія[126]. 10 снежня ўрадавыя часці атакавалі канвой Чырвонага Крыжа ў раёне Эль-Шаджара: 2 забітых, 7 параненых[127].
11 студзеня 2024 года прынамсі 23 чалавекі загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у раёне Соба ў Хартуме, яшчэ дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу на поўдні сталіцы[128]. 22 лютага сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу раёна Аль-Нахда[129]. 11 красавіка трынаццаць чалавек былі забітыя ў раёне Хаб ан-Наім у выніку меркаванага абстрэлу САП[130]. 1 жніўня два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу цэнтральнага рынку[131]. 29 верасня шэсць чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёнах Аль-Азхары і Аль-Інгаз[132]. 12 кастрычніка прынамсі 23 чалавекі загінулі і 40 атрымалі раненні ў выніку ўрадавых авіяўдараў у паўднёвым поясе Хартума[133]. 1 лістапада два чалавекі загінулі ў выніку ўдару беспілотніка УСС у раёне Ад-Хусейн[134]. 8 снежня як мінімум 28 чалавек загінулі і 37 атрымалі раненні падчас атакі БПЛА на заправачную станцыю ў раёне Маё[135]. 28 снежня прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку ўрадавых авіяўдараў на поўдні Хартума[136].
5 студзеня 2025 года дзесяць чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ўрадавых ВПС у Хартуме[137]. 1 лютага двое загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана[138]. 14 сакавіка восем мірных жыхароў былі забітыя падчас рэйдаў САП на Усходні Хартум[139]. 22 сакавіка ў выніку ўдару беспілотніка мяцежнікаў па Рэспубліканскім палацы загінулі шэсць журналістаў, у тым ліку два ваенныя рэпарцёры і чатыры члены здымачнай групы суданскага тэлебачання[140]. 24 сакавіка войскі Дагала распачалі серыю нападаў ва Усходнім Хартуме, у выніку якіх загінулі прынамсі пяць чалавек і дзясяткі атрымалі раненні[141].
Гуманітарны крызіс
правіцьБаявыя дзеянні ў Хартуме прывялі да таго, што многія жыхары апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых[142]. Тысячы чалавек пакінулі горад, але пры ўцёках многія пацярпелі ад прыдарожных рабаванняў[143].
У першыя дні канфлікту ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #NoToWar узнік масавы рух, добраахвотнікі якога прапаноўвалі людзям ежу, лекі і актуальную інфармацыю пра бяспечныя шляхі ўцёкаў з Хартума[144].
19 красавіка войскі Дагала абвясцілі, што стварылі кол-цэнтр у кантраляваных імі раёнах Хартума для прыёму сігналаў бедства ад жыхароў[145].
Зноскі
- ↑ Sudanese revolutionaries fighting alongside army against RSF (англ.). Middle East Eye. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Khartoum Gave Weapons to Kyiv so Zelensky Sent Ukrainian Special Forces to Sudan . Kyiv Post (6 сакавіка 2024). Праверана 6 March 2024.
- ↑ а б Exclusive: Ukraine's special services 'likely' behind strikes on Wagner-backed forces in Sudan, a Ukrainian military source says . CNN (19 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 October 2023. Праверана 19 September 2023.
- ↑ 'Invisible and severe' death toll of Sudan conflict revealed | LSHTM (англ.). www.lshtm.ac.uk. Праверана 14 лістапада 2024.
- ↑ "Sudan war deaths are likely much higher than recorded, researchers say". Reuter. 14 November 2024. Праверана 17 November 2024.
- ↑ Антон Попов. Кровь и страх в Нубийской пустыне. Разбираемся, что происходит в Судане // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 апреля 2023.
- ↑ [1]
- ↑ Fighting broke out in Sudan between national army and RSF militiamen Архівавана 15 красавіка 2023., 15 April 2023
- ↑ а б السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
- ↑ Hendawi, Hamza. Sudan's army and paramilitary fight street battles in Khartoum amid conflicting claims (англ.). The National (15 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ Sudan's army clashes with paramilitary forces in Khartoum (англ.). ABC7 New York (16 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ استمرار الاشتباكات بين الجيش والدعم السريع بالخرطوم ومروي, 15 April 2023
- ↑ Khartoum residents trapped without essentials as fighting rages (англ.). www.bbc.com. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ Powerful explosions rock Khartoum (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
- ↑ Khartoum on edge hours before agreed ceasefire (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
- ↑ Fighting rages in central Khartoum on fifth day of clashes (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
- ↑ People scramble to leave Sudan’s capital after attempted ceasefires fail to stop violence (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ "Battles 'raging' in Khartoum: AJ correspondent". Al Jazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
- ↑ War continues in Khartoum streets despite Eid truce . Sudan Tribune (22 красавіка 2023). Праверана 22 красавіка 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ France begins evacuation of embassy staff, French and ‘allied’ citizens from Sudan . CNN (23 красавіка 2023).
- ↑ RSF claims capture of army personnel (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ "More air strikes in Sudan as ceasefire expiry looms". Aljazeera. 2023-04-27. Праверана 2023-04-27.
- ↑ السودان في ثاني أيام المعارك.. اتساع المواجهات بين الجيش والدعم السريع وفتح ممرات إنسانية لفترة وجيزة (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 29 красавіка 2023.
- ↑ Sudan crisis: Air strikes and fighting in Khartoum as truce collapses . BBC (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
- ↑ Sudanese police deploy central reserve units in Khartoum . Aljazeera (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
- ↑ Civil servants in Khartoum put on ‘open-ended leave’ . Aljazeera (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
- ↑ Confrontations extending to new areas: AJ correspondent . Al Jazeera (1 мая 2023). Праверана 2 May 2023.
- ↑ Sudan army plane downed amid air raids - RSF . BBC (2 мая 2023). Праверана 2 May 2023.
- ↑ "Air strikes hit Sudanese cities despite truce talks". BBC. Праверана 9 May 2023.
- ↑ السودان اليوم.. "الدعم السريع" تتهم الجيش بقصف وتدمير القصر الجمهوري وإحصائية جديدة للقتلى والنازحين (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 9 мая 2023.
- ↑ Abdulahe. استمرار المعارك واتهامات بتدمير القصر الجمهوري (ар.). Dabanga Radio TV Online (9 мая 2023). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ "Sudan's RSF accuses army of bombing old presidential palace". BBC. Праверана 10 May 2023.
- ↑ "Sudan's army and RSF fight on after ceasefire talks fail". Aljazeera. Праверана 12 May 2023.
- ↑ "Air strikes pound Sudan's capital as conflict enters second month". Reuters [англійская]. Праверана 16 May 2023.
- ↑ "Sudan hospital hit in air strike and embassy looted". BBC [англійская]. Праверана 16 May 2023.
- ↑ "Khartoum's outskirts attacked as Sudan war enters sixth week". Aljazeera [англійская]. Праверана 20 May 2023.
- ↑ "'Real hell': Deadly fighting escalates in Sudan as truce expires". Aljazeera(англ.). 2023-06-04. Праверана 2023-06-05.
- ↑ Further clashes in Sudan's capital as military factions battle for eighth week . RTE (5 чэрвеня 2023).
- ↑ "Arms depot battle rages in Sudan as fuel facility burns". Aljazeera(англ.). 2023-06-07. Праверана 2023-06-08.
- ↑ "Saudi Arabia condemns attack on its embassy in Sudan". BBC(англ.). 2023-06-08. Праверана 2023-06-08.
- ↑ а б "Battle For Key Police Base Kills At Least 14 Sudan Civilians". Barron's(англ.). 26 June 2023. Праверана 27 June 2023.
- ↑ "Doctors Without Borders team attacked in Sudan's Khartoum". al-Arabiya. 21 July 2023. Праверана 22 July 2023.
- ↑ "Fighting continues in Sudan's capital as aid organisations leave conflict zones". Radio Dabanga(англ.). 1 August 2023. Праверана 2 August 2023.
- ↑ "Sudan Armed Forces deny 'imminent ceasefire' as shelling ravages Khartoum hospital". Radio Dabanga(англ.). 3 August 2023. Праверана 3 August 2023.
- ↑ "Sudanese army kills 12 RSF troops in Khartoum". Sudan Tribune(англ.). 2 August 2023. Праверана 3 August 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ "Sudan war: airstrikes on Republican Palace, civil servants await salaries while oil ministry raises fuel prices". Radio Dabanga(англ.). 7 August 2023. Праверана 7 August 2023.
- ↑ а б Sudanese army thwarts major RSF attack in Khartoum (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (20 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.) . Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
- ↑ Sudanese army repels RSF attack on its command centre (англ.) . Sudan Tribune (16 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ а б Escalating Conflict: Sudanese army, RSF clash in Khartoum, El-Obeid, Zalingei (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (17 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Nimoni, Fiona. Sudan conflict: Landmark skyscraper in Khartoum engulfed in flames (англ.) . BBC (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
- ↑ Battles continue around SAF General Command in Khartoum (англ.) . Radio Dabanga (21 верасня 2023). Праверана 22 верасня 2023.
- ↑ Tawir: RSF advances in Um Rawaba ‘an attempt to spread conflict across Sudan’ (англ.) . Radio Dabanga (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 October 2023.
- ↑ RSF take control of Sudanese army base in Jebel Aulia (англ.) . Sudan Tribune (21 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
- ↑ RSF seize Sudan telecoms, data safety in question (англ.) . Radio Dabanga (7 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Reports about ‘intense airstrikes’ on RSF sites in central Sudan . Radio Dabanga (3 студзеня 2024).
- ↑ Sudanese army bombs Republican Palace in Khartoum (англ.). Sudan Tribune (12 мая 2024). Праверана 13 May 2024.
- ↑ Sudanese airstrikes in Darfur kill dozens, trigger RSF retaliation (англ.) . Sudan Tribune (20 жніўня 2024). Праверана 21 жніўня 2024.
- ↑ Battles continue in Sudan, air raids on East Darfur hospital kill four (англ.) . Radio Dabanga (21 жніўня 2024). Праверана 21 жніўня 2024.
- ↑ Sudanese army launches major offensive against RSF in Khartoum . Sudan Tribune (26 верасня 2024).
- ↑ Sudan army launch major Khartoum offensive . Radio Dabanga (26 верасня 2024).
- ↑ Sudan's Burhan vows victory as army advances in Khartoum Bahri . Sudan Tribune (28 верасня 2024).
- ↑ UAE blames SAF for airstrike on ambassador’s Khartoum residence . Radio Dabanga (30 верасня 2024).
- ↑ Sudan military denies targeting UAE diplomatic post in Khartoum . Al Jazeera (30 верасня 2024).
- ↑ RSF declares end to negotiations with Sudanese army . Sudan Tribune (29 верасня 2024).
- ↑ Sudan violence continues in Khartoum, Sennar, North Darfur(нявызн.). Radio Dabanga (15 кастрычніка 2024). Праверана 15 October 2024.
- ↑ "Sudanese army advances in Khartoum, captures strategic residential complex". Sudan Tribune. 2025-01-12.
- ↑ Two killed as shelling hits displaced persons camp in Sudan's North Darfur . Sudan Tribune (23 студзеня 2025).
- ↑ Sudan Army Breaks Paramilitary Siege On Key Base: Military Source . Barron's (24 студзеня 2025).
- ↑ Sudan’s military says it breaks siege of army headquarters . France 24 (24 студзеня 2025).
- ↑ Sudanese army gains ground in Khartoum intensifies RSF pressure . Sudan Tribune (27 студзеня 2025).
- ↑ RSF commander 'Jalha' killed under unclear circumstances . Sudan Tribune (28 студзеня 2025).
- ↑ Sudanese army advances in Khartoum Bahri, pushing back RSF . Sudan Tribune (29 студзеня 2025).
- ↑ Sudanese army claims gains in Khartoum, fighting intensifies elsewhere . Sudan Tribune (5 лютага 2025).
- ↑ Sudan war: Fighting over Khartoum continues, army advances from the south and east . Radio Dabanga (7 лютага 2025).
- ↑ Sudanese army tightens grip on Khartoum as fighting intensifies . Sudan Tribune (7 студзеня 2025).
- ↑ Sudan war: 'SAF advancing on Khartoum's Republican Palace' . Radio Dabanga (16 лютага 2025).
- ↑ https://www.punjabnewsexpress.com/world/news/sudanese-army-reports-advancements-in-fight-against-paramilitary-forces-280369
- ↑ Sudanese army gains more ground in Khartoum, seizing key sites . Sudan Tribune (17 лютага 2025).
- ↑ Emergency Lawyers: Sudan army executing more people in Khartoum . Radio Dabanga (19 лютага 2025).
- ↑ Airstrikes in Darfur, RSF shells El Fasher, army advances in central Sudan . Radio Dabanga. Праверана 21 February 2025.
- ↑ Sudanese army and allies advance in Khartoum, claim gains against RSF . Sudan Tribune. Праверана 23 February 2025.
- ↑ Sudanese army claims partial control of key Khartoum bridge . Sudan Tribune (24 лютага 2025).
- ↑ Sudanese Armed Forces ‘take eastern bank of El Manshiya Bridge’ – what next? . Radio Dabanga (1 сакавіка 2025).
- ↑ Army advances in central Khartoum, tightening siege on RSF . Sudan Tribune (16 сакавіка 2025). Праверана 18 March 2025.
- ↑ Armoured Corps Links with Sudanese forces in HQ, squeezing RSF in Khartoum . Sudan Tribune (17 сакавіка 2025). Праверана 20 March 2025.
- ↑ Sudan army recaptures presidential palace after two years of war . BBC (21 сакавіка 2025). Праверана 21 March 2025.
- ↑ RSF reportedly retreating from Khartoum neighbourhoods amid army advances (англ.). Sudan Tribune. Праверана 26 сакавіка 2025.
- ↑ Sudanese army retakes Khartoum airport from rebels (англ.). RFI. Праверана 26 сакавіка 2025.
- ↑ ‘Khartoum is free’ says Sudan Army chief al-Burhan after airport captured (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 сакавіка 2025.
- ↑ Al-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman
- ↑ صدام بين الجيش السوداني والدعم السريع.. وضربات جوية, 15 April 2023
- ↑ Sudan's RSF says it has downed army helicopters (англ.). www.bbc.com. Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ "Fighting continuing in Khartoum despite RSF ceasefire call". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-21). "Sudan conflict: Army fights to keep Wadi Saeedna airbase, residents say". BBC(англ.). Праверана 2023-05-22.
- ↑ Ross, Will (2023-06-01). "Sudan conflict: Rockets hit Khartoum market as talks collapse". BBC(англ.). Праверана 2023-06-01.
- ↑ "14 civilians killed in RSF drone strike on civilian gathering in Khartoum". Sudan Tribune(англ.). 19 July 2023. Архівавана з арыгінала 11 чэрвеня 2024. Праверана 20 July 2023.
- ↑ Rapid Support Forces attack al-'Aylafun . Sudan War Monitor (6 кастрычніка 2023).
- ↑ Sudan paramilitaries capture key oil station: Witnesses . Al-Arabiya (6 кастрычніка 2023).
- ↑ Sudanese army accuses RSF of destroying strategic bridge in the capital (англ.) . Sudan Tribune (11 лістапада 2023). Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ Hogg, Ryan. A Saudi Arabian airline said an A330 plane was involved in an 'accident' at Khartoum airport in Sudan (англ.) . Yahoo News (15 красавіка 2023). Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ Sudan updates: Explosions, shooting rock Khartoum
- ↑ "WFP temporarily halts operations in Sudan". BBC(англ.). 16 April 2023. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 17 April 2023. Праверана 16 April 2023.
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 April 2023.
- ↑ "Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-15. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-17.
- ↑ "Civilian toll rises in Sudan as military, rivals fight for control". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2023-04-17.
- ↑ AfricaNews. Fighting intensifies in Sudanese capital Khartoum with over a 100 civilians dead (англ.). Africanews (17 красавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Denver man killed rescuing family from violence in Sudan (англ.) . www.cbsnews.com. Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ As battle for Sudan rages on, civilian deaths top 500 (англ.) . www.cbsnews.com. Праверана 29 красавіка 2023.
- ↑ Desk, Arab. Video.. A fire devoured a branch of the Central Bank of Sudan (англ.) . The Eastern Herald (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
- ↑ Sabah, Daily. Sudan battle rages as rivals trade blame for cease-fire violation (англ.) . Daily Sabah (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
- ↑ "US, Saudi Arabia call on Sudan warring sides to extend ceasefire". Aljazeera(англ.). 2023-05-29. Праверана 2023-05-29.
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed (2023-06-01). "Sudan: 27 reported killed in shelling of market in poor area south of Khartoum". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-06-05.
- ↑ "Air strikes on Sudan campus kill Congolese - government". BBC(англ.). 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
- ↑ "'Most fearless' fighting in Sudan after 24-hour ceasefire ends". Aljazeera(англ.). 2023-06-11. Праверана 2023-06-13.
- ↑ "Sudan crisis: Five children among 17 killed in air strikes". BBC News [брытанская англійская]. 2023-06-17. Праверана 2023-06-17.
- ↑ "Sudan's warring sides agree to new 72-hour ceasefire". Al Jazeera(англ.). Праверана 2023-06-17.
- ↑ "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's(англ.). 17 July 2023. Праверана 17 July 2023.
- ↑ Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.) . Radio Dabanga (14 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Sudan conflict: Air strike on Khartoum kills at least 20 (англ.) . BBC (3 верасня 2023). Праверана 3 верасня 2023.
- ↑ Sudan medics: Khartoum hospital ‘a bloodbath’ as airstrike death toll reaches 43 (англ.) . Radio Dabanga (11 верасня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
- ↑ 100+ dead as ‘indiscriminate’ shelling ravages Sudan capital (англ.) . Radio Dabanga (14 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ At least 20 killed in artillery shelling of health clinic in Khartoum Bahri (англ.) . Sudan Tribune (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 October 2023.
- ↑ RSF shelling of SAF command in Sudan capital resumes (англ.) . Radio Dabanga (9 кастрычніка 2023). Праверана 11 October 2023.
- ↑ Two killed in attack on Red Cross convoy in Sudan capital (англ.) . Radio Dabanga (7 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ More Than 30 Killed In Strikes On Sudan Capital: NGO . Barron's (12 студзеня 2024).
- ↑ Seven civilians killed in artillery shelling of Khartoum neighbourhood . Sudan Tribune (24 лютага 2024).
- ↑ Khartoum activists blame RSF for deadly shelling in Al-Jarif (англ.) . Sudan Tribune (11 красавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.
- ↑ Khartoum central market: ‘First shelling in months’ kills 2 (англ.). Radio Dabanga. Праверана 2 August 2024.
- ↑ Sudan army airstrike kills at least six in Khartoum . Sudan Tribune (29 верасня 2024).
- ↑ Air strike kills dozens in southern Khartoum(нявызн.). Sudan Tribune (13 кастрычніка 2024). Праверана 13 October 2024.
- ↑ Sudanese army drone strike kills two at fuel market in Khartoum (англ.). Sudan Tribune (1 лістапада 2024). Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ Intensified Sudan capital battles leave 31 dead, drones target Atbara again . Radio Dabanga (9 снежня 2024).
- ↑ Sudan army airstrikes kill civilians south of Khartoum . Sudan Tribune (28 снежня 2024). Праверана 29 December 2024.
- ↑ Airstrike kills 10 civilians in Sudan's Khartoum - activists . Sudan Tribune (5 студзеня 2025).
- ↑ At least 56 killed as fighting grips greater Khartoum . France 24 (1 лютага 2025).
- ↑ Rights group accuses RSF of killing eight civilians in Khartoum . Sudan Tribne (14 сакавіка 2025). Праверана 16 March 2025.
- ↑ Sudan state TV crew, military reporters killed in drone attack near presidential palace . Sudan Tribune (21 сакавіка 2025). Праверана 22 March 2025.
- ↑ At least five killed in RSF shelling in Sudan’s Khartoum: Lawyers’ group (англ.). Al Jazeera. Праверана 25 сакавіка 2025.
- ↑ Dahir, Abdi Latif (17 April 2023). "As New Wave of Violence Hits Sudan's Capital, Civilians Feel the Strain". The New York Times. Праверана 17 April 2023.
- ↑ "A three-hour trip now takes 12 hours: AJ correspondent". Aljazeera. 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
- ↑ "Sudan fighting: The unsung heroes keeping Khartoum residents alive". BBC News [брытанская англійская]. 21 April 2023. Архівавана з арыгінала 21 April 2023. Праверана 21 April 2023.
- ↑ "Sudan's RSF set up 'humanitarian' call centre". BBC News. 20 April 2023. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 20 April 2023.