Баі за Чарнобыль
Баі за Чарнобыль — баявыя дзеянні ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС паміж расійскімі і ўкраінскімі войскамі.
Баі за Чарнобыль | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022) | |||
Дата | 24 лютага — 3 красавіка 2022 | ||
Месца | Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС | ||
Вынік | вывад расійскіх войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храналогія
правіцьРасійскія войскі завалодалі Чарнобыльскай АЭС 24 лютага, у першы дзень уварвання[1]. Па заяве прадстаўніка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, ахову электрастанцыі ажыццяўлялі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і ўкраінскі батальён аховы АЭС[2].
З 24 лютага па 3 красавіка Чарнобыльская АЭС, гарады Прып’яць, Чарнобыль і Славутыч знаходзіліся пад расійскай акупацыяй. 31 сакавіка прэс-служба "Энергаатама" заявіла, што расійскія войскі дзвюма калонамі збіраюцца пакінуць ЧАЭС[3]. 3 красавіка, пасля таго як расійскія войскі канчаткова пакінулі зону адчужэння, ЧАЭС была занята дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямі УСУ[4].
Зноскі
- ↑ Российские военные захватили Чернобыльскую АЭС (руск.). Радыё Свабода (24 лютага 2022).(недаступная спасылка)
- ↑ Минобороны сообщило о взятии под контроль Чернобыльской АЭС (руск.). Ведомости (25 лютага 2022).
- ↑ Окупанти залишають Чорнобильську АЕС та місто Славутич - "Енергоатом" (укр.) . ТСН (31 сакавіка 2022).
- ↑ ВСУ взяли под контроль район Припяти и участок границы с Беларусью (фото) (руск.). УНІАН (3 красавіка 2022).