Белазубка малая
Белазу́бка малая (Crocidura suaveolens) — дробнае млекакормячае з роду Белазубкі (Crocidura) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).
Белазубка малая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Crocidura suaveolens Pallas, 1811 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела 5—7 см, маса 4—8 г. Вушы добра развітыя. Поўсць кароткая, на спіне і баках ад цёмна-бурай да светлай блакітна-шэрай. На бруху поўсць мае светла-шэры або белаваты колер. На хвасце рэдкія валаскі белаватага колеру.
Пашырэнне
правіцьРаспаўсюджана на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыкі, на поўначы Кітая, на Каўказе, у Забайкаллі і Прымор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца рэдка (адзначана на Палессі ў Лунінецкім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах).
Асаблівасці біялогіі
правіцьСпароўваюцца ў маі—чэрвені. Цяжарнасць працягваецца 4 тыдні. Нараджаюць 5—10 дзіцянят.
За суткі малая белазубка з’ядае корму амаль у паўтара разы больш, чым важыць сама і не харчуючыся можа пражыць каля сутак.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 266—267.
Спасылкі
правіць- Саварин А. А., Молош А. Н. К экологии и видовой диагностике белозубок (Crocidura, Soricidae), обитающих на территории Белорусского Полесья(недаступная спасылка) (руск.)
- Войта Л. Л. Белозубка малая // Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. (руск.)
- Малая белозубка // Энциклопедия природы России. / В. Л. Динец, Е. В. Ротшильд — М.: ABF, 1998. (руск.)
- АННОТИРОВАННЫЙ СПИСОК ВИДОВ, ИСКЛЮЧЕННЫХ ИЗ ПРЕДЫДУЩИХ ИЗДАНИЙ КРАСНОЙ КНИГИ, А ТАКЖЕ ТРЕБУЮЩИХ ДОПОЛНИТЕЛЬНОГО ИЗУЧЕНИЯ И ВНИМАНИЯ В ЦЕЛЯХ ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ОХРАНЫ Архівавана 28 красавіка 2018. (руск.) // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь