Белакры́лкі, Алейрадзіды (Aleyrodidae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых.

Белакрылкі

Белакрылка цяплічная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aleyrodidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109189
NCBI  7036
EOL  546
FW  211379

Апісанне

правіць

Даўжыня 1—2 мм (часам да 3 мм). Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі насякомыя. Дзве пары амаль аднолькавых крылаў з рэдукаваным жылкаваннем пакрыты белым пылападобным налётам, часам з цём­ны­мі плямамі, у спакоі складваюцца страхападобна.

Пашырэнне

правіць

Апісана звыш 1500 відаў. Большасць белакрылак — жыхары тропікаў. Белакрылка цытрусавая (Dialeurodes citri) — аб’ект каранціну. На тэрыторыі Беларусі вядомыя белакрылка цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), белакрылка сунічная (Aleurodes fragariae), белакрылка падтыннікавая (Aleurodes proletella), белакрылка кляновая (Aleurodes complantus), шкодзяць раслінам. Трымаюцца ніжняй паверхні лісця.

Асаблівасці біялогіі

правіць
 
Лічынка белакрылкі цяплічнай

Развіццё тыпу гіпермарфозу. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Лічынкі першага ўзросту рухомыя, наступпыя нерухомыя. Жывяцаа сокамі раслін.

Дарослыя белакрылкі пералятаюць на невялікія адлегласці, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам.

Літаратура

правіць