Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — найбуйнейшае[1] дзіцячае грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе. З 2004 года брала ўдзел ў Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў[2]. У 1994 годзе налічвала 94 тыс. членаў, у 1997-м — 133 тыс., у 2003 годзе — 300 тыс., у 2005 годзе — 435 тыс. членаў. У 2009 годзе стала налічваць 580 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 7 гадоў[3]. У 2010-м налічвала 596 тыс. дзяцей, у тым ліку 228 тыс. дзяцей ад 7 да 10 гадоў[4] і 313 тыс. — ад 10 да 14-і[5]. З 2006 года пасаду старшыні займае Наталля Абравец[6].

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя
Абрэвіятура БРПА
Дэвіз Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці, будзь гатовы
Адрас Мінск, вул. К. Маркса, д. 40
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта творчае развіццё дзяцей
Тып арганізацыі дзіцячая
Кіраўнікі
Старшыня Наталля Абравец
Дата заснавання 13 верасня 1990 (33 гады таму)
Колішняя назва Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя імя У. І. Леніна
Кіроўны орган Рада
Матчыная арганізацыя РКСКППГА
Член у 596 тыс. дзяцей (2010)
brpo.by
Значак БРПА часоў 1992—1995 гг.

З’яўляецца пераемніцай Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна[7].

Кіраванне правіць

  • Злёт. Склікаецца аднойчы на 3 гады. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы прадстаўнікоў. Абірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію.
  • Рада. Збіраецца штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле паловы членаў. Кіруе ўласнасцю і бароніць зацікаўленасці членаў перад іншымі ўстановамі. Ухваляе каштарыс і выконвае пастановы Злёту. Наймае супрацоўнікаў і займаецца выдавецкай дзейнасцю.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Збіраецца штоквартал. Правярае грашовую справаздачнасць.

Дзейнасць правіць

Паводле Статуту арганізацыя ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

Зноскі

  1. Сёння віншаванні прымае Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Грамадства. Белтэлерадыёкампанія (13 верасня 2010). Праверана 20 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  2. Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў да грамадзян Беларусі. Улада і грамадства. Звязда, № 215-216 (10 верасня 2004). Праверана 20 сакавіка 2012.
  3. Святлана Сухарко. Станавіцца лідарамі праз калектыўныя справы. Чырвоная змена. Звязда, № 46 (15600) (3 снежня 2009). Праверана 20 сакавіка 2012.
  4. Святлана Сухарко. Піянер заўсёды гатовы рабіць добрыя справы. Чырвоная змена. Звязда, № 34 (15637) (15 верасня 2010). Праверана 20 сакавіка 2012.
  5. Сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя святкуе сваё 20-годдзе. Грамадства. Белтэлерадыёкампанія (13 верасня 2010). Праверана 20 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  6. Наталля Талівінская. Нам дзякуюць бацькі і ветэраны. Моладзь. Звязда, № 262 (25851) (8 снежня 2006). Праверана 20 сакавіка 2012.
  7. Сайт БРПА
  8. Статут грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (руск.). Школа №42 г. Магілёва. Праверана 20 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)