Беларуская школа польскага рамантызму

Белару́ская школа польскага раманты́зму, (польск.: Szkoła białoruska w polskiej literaturze romantycznej) — літаратуразнаўчы тэрмін, які выкарыстоўваюць некаторыя навукоўцы (Станкевіч), каб пазначыць польскамоўную літаратуру першай паловы XIX стагоддзя, напісаную выхадцамі з этнічных беларускіх зямель і з гэтымі землямі звязаную.

Упершыню тэрмін выкарыстаў Станіслаў Станкевіч у сваім артыкуле «„Szkoła białoruska” w polskiej literaturze romantycznej» ў 1933 годзе. Ён разважаў, што калі ёсць паняцце ўкраінскай школы, то можна казаць і пра беларускую[1].

Характарыстыка правіць

Паэты ўводзілі ў сваю польскамоўную літаратуру беларускія матывы, ішлі ў кірунку народнасці[1]. Аказвала ўплыў беларуская народная паэзія[1]. Аўтары спрабавалі паяднаць мастацкую літаратуру зь беларускай народнай творчасьцю[2].

Уплыў правіць

Пісьменнікі беларускай школы паклалі пачатак асэнсаванню беларускай нацыянальнай самабытнасці і яе характэрных асаблівасцяў[3].

Гісторыя правіць

Беларускія народныя элементы пачынаюць уплываць на польскамоўную літаратуру ўжо ў 1820-х гадах[1]. У польскай крытыцы беларуская школа з’явілася пасля 1840 года[1]. Паводле Івоны Барушкоўскай, школа пачала вылучацца ў 1840 гадах[4].

Паводле Таццяны Кабржыцкай, заснавальнікамі школы сталі Адам Міцкевіч, Ян Чачот і Ян Баршчэўскі[5]. Аднак даследчык Мечыслаў Яцкевіч залічае Адама Міцкевіча ў асобную ад беларускай літоўскую школу[1].

Некаторыя прадстаўнікі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё Яцкевіч, М. Ян Баршчэускі — адзін з пачынальнікау «беларускай школы» у польскай рамантычнай літаратуры,. — 1997.
  2. а б в Stanisław Stankiewicz. „Szkoła białoruska” w polskiej literaturze romantycznej(польск.). — 1933.
  3. Чернова, М. С. Пути постижения белорусской мифологии: книга Яна Барщевского «Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастических рассказах» / М. С. Чернова // Русская литература и методика ее преподавания в современном поликультурном пространстве: автор – жанр – стиль: материалы Международной научно-практической конференции, Брест 4–5 октября 2012 г. – Брест: БрГУ имени А.С. Пушкина, 2013. – С. 217–222.
  4. а б в Ивона Борушковска. Белорусская школа в польской романтической литературе, или о польско-белорусских писателях и их роли в возрождении белорусской литературы в XIX веке(руск.). — 2015.
  5. а б Праскаловіч В. У., Рагойша В. П., Шамякіна Т. І., Кабржыцкая Т. В., Жуковіч М. В. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (бел.). — 2011. — С. 93—94. Архівавана 14 сакавіка 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць