Беларускі Гаюн — маніторынгавы OSINT праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войск. Маніторынгавая група створана да расійскага ўварвання ва Украіну актывістам Антонам Матолькам. Праект названы па беларускім міфічным персанажы, лясным духу Гаюне[1]. Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне заявіла, што на інфармацыю, якую публікуе маніторынгавы праект часта спасылаюцца буйныя ўкраінскія СМІ, што дапамагае ўкраінскім мірным жыхарам і вайскоўцам лепш разумець пагрозы ад расійскіх войск, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі[2].

Беларускі Гаюн
Заснаванне
Дата заснавання студзень 2022
Ліквідацыя
Дата скасавання 7 лютага 2025
hajun.info (англ.)

Гісторыя

правіць

Беларускі Гаюн з’явіўся ў пачатку студзеня 2022 года як маніторынгавая ініцыятыва па адсочванні перамяшчэння расійскай тэхнікі і войск па тэрыторыі Беларусі. Перад праектам стаяла задача назіраць за колькасцю тэхнікі, якую завозяць у краіну і вывозяць назад, дзе патэнцыйна можа ўзнікнуць новая расійская вайсковая база[3]. Праект створаны каб беларусы ведалі што адбываецца на тэрыторыі Беларусі[1]. 20 лютага 2020 года з’явіўся тэлеграм-канал «Гаюна», у якім каманда пачала публікаваць інфармацыю пра выяўленыя расійскія войскі і іх перамяшчэнні. Першыя два месяцы вайны каманда працавала кругласутачна без выходных[3]. У лютым і сакавіку ў сярэднім праекту пісала па паўтары тысячы чалавек штодзень[3][4]. На піку гэта значэнне даходзіла да дзвюх тысяч чалавек[3]. У сакавіку 2022 года МУС РБ прызнала тэлеграм-канал праекту экстрэмісцкім фарміраваннем. У красавіку 2022 года на канал падпісалася больш за 360 тысяч чалавек. На той момант 90 % аўдыторыі складалі падпісчыкі з Украіны, а астатняя частка — беларусы[5]. На момант 25 лютага 2023 года на тэлеграм-канал праекта падпісана больш за паўмільёна чалавек[3].

Пранікненне сілавікоў і спыненне праекта

правіць

5 лютага 2025 года Антон Матолька паведаміў, што ў выніку несанкцыянаванага ўваходу беларускія сілавікі раніцай атрымалі доступ да чата з ботам "Гаюна", куды збіралася інфармацыя ад людзей. Сілавікі атрымалі доступ да чата, перайшоўшы па запрашальнай спасылцы, якая была створана яшчэ 2 сакавіка 2022 года[6]. Спасылку на бот «Гаюна» яны знайшлі на тэлефоне затрыманай незадоўга да таго актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі[7]. У момант пранікнення сілавікоў у чат у яго наладах не была ўключаная функцыя схавання старых паведамленняў для новых карыстальнікаў. Маштаб выгружанага аб'ёма дадзеных невядомы[6].

6 лютага ГУБАЗіК паказаў супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, якога, як сцвярджаюць сілавікі, затрымалі пасля ўзлому доступу да бота праекта «Беларускі Гаюн»[8]. Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак што праз доступ сілавікоў да інфармацыі з чат-бота «Беларускага Гаюна» толькі за суткі на іх гарачую лінію прыйшло 50 запытаў па экстраннай эвакуацыі з Беларусі[9].

7 лютага маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў пра спыненне працы[10].

Прынцып працы

правіць

Асноўнай крыніцай атрымання інфармацыі ёсць чытачы тэлеграм-канала. Яны дасылаюць паведамленні ў спецыяльны чат-бот. На момант 11 красавіка 2022 года ў бота было даслана больш за 33 тысячы паведамленняў ад 10 тысяч чалавек. Таксама частка інфармацыі прыходзіць з сацыяльных сетак, такіх як Укантакце і Аднакласнікі. 90 % атрыманай інфармацыі з сацыяльных сетак на момант пачатку вайны прыпадала на TikTok[1]. Акрамя гэтага праводзіцца маніторынг месэнджараў і публікацый СМІ. Інфармацыю структуруюць і на гэтай аснове робяцца высновы[3].

У праекце распрацавана сістэма фактчэкінгу і верыфікацыі, яна не раскрываецца, каб было складаней даслаць для публікацыі дэзінфармацыю[1][4]. Часам, калі ў каманды не было поўнай упэўненасці ў дакладнасці інфармацыі, яе публікавалі з паметкай «не пацверджана»[3].

Каманда

правіць

Дэталёвую інфармацыю пра каманду трымаюць у сакрэце. Станам на 11 красавіка 2022 года асноўная частка каманды працавала за межамі Беларусі. У большасці гэта грамадзяне Беларусі, якія вымушаны выехаць з краіны праз крымінальны пераслед[1]. Да 25 лютага 2023 года склад каманды практычна не змяніўся[3].

Рэакцыя рэжыму Лукашэнкі

правіць

16 сакавіка 2022 года МУС Рэспублікі Беларусь прызнала тэлеграм-канал і чат Беларускага Гаюна экстрэмісцкім фарміраваннем. У пераліку экстрэмісцкіх арганізацый і фарміраванняў на сайце міністэрства з’явіўся запіс, што Гаюн ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць[2][11].

У снежні 2022 года супрацоўнікі беларускіх сілавых органаў пад выглядам назіральнікаў Беларускага Гаюна спрабавалі даведацца пра асабістыя даныя і фарміраваць дасье на падпісчыкаў праекта. Рабілі яны гэта з дапамогай чат-ботаў для знаёмстваў. У паведамленнях, у не надакучлівай форме, яны прасілі пазначыць імя і прозвішча, дату нараджэння, месца пражывання, а таксама іншыя асабістыя даныя[12].

На момант 8 верасня 2023 года стваральніку праекта было вядома пра 10 выпадкаў арышту за ўзаемадзеянне з Беларускім Гаюном. Антон Матолька заявіў, што недзе людзі былі ідэнтыфікаваны праз вулічнае відэаназіранне, а недзе праз знойдзены ў тэлефоне тэлеграм-бот[2].

У красавіку 2023 года па беларускім дзяржаўным тэлебачанні паказалі фільм, дзе было расказана пра затрыманне айцішніка Дзмітрыя Маставога. Аўтары фільма абвінавацілі яго ў стварэнні анлайн-трансляцыі на аэрадроме Мачулішчы. Яны заявілі, што чат-бот «Гаюна» кантралюецца беларускімі сілавымі органамі. Медыя «Zerkalo» адзначыла, што ў эфіры дзяржаўнага ТБ няма доказаў гэтым заявам, а замест здымкаў перапіскі аўтары ўжывалі камп’ютарную графіку. Адміністрацыя «Гаюна» заявіла, што затрыманы праграміст не рабіў для іх прамых трансляцый, а паведамленні пра кантроль іх чат-бота сілавікамі — «лухта»[13].

Зноскі

  1. а б в г д Соня Лукашова. Мы – частное разведывательное управление. Антон Мотолько из “Белорусского гаюна” (руск.). Українська правда (11 красавіка 2022). Праверана 13 верасня 2023.
  2. а б в Томас Валкаускас. Военный аналитик: «Мы не можем подтвердить, что после смерти Пригожина наемники „Вагнера“ стали покидать Беларусь» (руск.). lrt.lt (8 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
  3. а б в г д е ё ж Михаил Полозняков, Полина Хрушч. «30 тысяч человек сообщили о перемещении войск». Интервью с создателем «Беларускага Гаюна» Антоном Мотолько (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь (25 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2023. Праверана 13 верасня 2023.
  4. а б Дмитрий Гурневич. "У российской армии репутации давно нет". Глава "Беларускага Гаюна" Антон Мотолько – о поиске мародеров из войск РФ и "рельсовой войне" (руск.). Настоящее Время (7 красавіка 2022). Праверана 13 верасня 2023.
  5. Катя Тейзе. Как собирают информацию о мародерах и войсках РФ в Беларуси (руск.). Deutsche Welle (11 красавіка 2022). Праверана 13 верасня 2023.
  6. а б Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай . Наша Ніва (5 лютага 2025). Праверана 7 лютага 2025.
  7. Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі . Наша Ніва (5 лютага 2025). Праверана 7 лютага 2025.
  8. Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна» . Наша Ніва (7 лютага 2025). Праверана 7 лютага 2025.
  9. Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна» . Наша Ніва (6 лютага 2025). Праверана 7 лютага 2025.
  10. Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу . Наша Ніва (7 лютага 2025). Праверана 7 лютага 2025.
  11. "Беларускі Гаюн" признан экстремистским формированием (руск.). Reform.news (16 сакавіка 2022). Праверана 13 верасня 2023.
  12. Под видом наблюдателей: Лукашенко начал "охоту" на группу "Беларускі Гаюн" (руск.). ФОКУС (22 снежня 2022). Праверана 13 верасня 2023.
  13. «Беларускі Гаюн»: Мостовой не вел для нас трансляцию с аэродрома в Мачулищах (руск.). Zerkalo.io (6 красавіка 2023). Праверана 13 верасня 2023.