Беларускі гістарычны агляд (часопіс)

(Пасля перасылкі з Беларускі Гістарычны Агляд)

«Белару́скі гістары́чны агля́д» (Belarusian historical review) — недзяржаўны незалежны навуковы часопіс, прысвечаны гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч.

«Беларускі гістарычны агляд»
Арыгінальная
назва
«Беларускі Гістарычны Агляд»
Тып часопіс
Заснавальнік Генадзь Сагановіч
Выдавец Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Галоўны рэдактар Генадзь Сагановіч
Заснавана 1994
Тэматыка гісторыя
Мова беларуская
Перыядычнасць 2 разы на год
Галоўны офіс bhr@belhistory.eu
ISSN 1392-902X
Вэб-сайт belhistory.eu

Пачаў выходзіць у 1994 годзе. Да 2004 года выдаваўся ў Мінску. З 2006 года выдаецца пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы і інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў. Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах.

Бібліятэка БГА

правіць

Кніжная серыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 годзе. Спецыялізуецца на выданні актуальных гістарычных даследаванняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакументаў, успамінаў і інш.). Некаторыя выданні даступныя для запампоўкі[1].

Зноскі

  1. Бібліятэка БГА. Сайт «Беларускага гістарычнага агляда». Праверана 25 кастрычніка 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць