Беларускі навуковы кабінет
Беларускі навуковы кабінет у Празе. Існаваў з лістапада 1927 да 1930 гг. у Празе (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага інстытута грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т. Грыб.
Мэты
правіцьМеў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, літаратуры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, беларускім вызваленча-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геаграфічнай, культурнай, гістарычнай, сацыяльна-эканамічнай і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усходняй Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця беларускага народа і яго самастойнага існавання ў дзяржаўным і нацыянальна-культурным сэнсе; азнаямленне навуковых колаў іншых народаў з беларускай праблематыкай.
Дзейнасць
правіцьУ сакавіку 1928 г. выдаў адозву да ўсіх беларускіх устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навуковыя і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд беларускага аддзела Славянскай бібліятэкі і Беларускага загранічнага архіва ў Празе.
Літаратура
правіць- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускі навуковы кабінет / Ю. Р. Васілеўскі // Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).. — С. 449.