Беларускі настаўніцкі саюз
Беларускі настаўніцкі саюз — прафесіянальна-палітычная арганізацыя беларускіх настаўнікаў. Дзейнічаў у 1907 г. Заснаваны на ўстаноўчым з'ездзе ў Вільні 25 сакавіка 1907 г.
Мэты
правіцьСтавіў мэту рэарганізацыю сістэмы асветы на шырокіх дэмакратычных асновах для ўздыму грамадзянскай самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы; адмену саслоўных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу школьнай справы ў распараджэнне дэмакратычна выбраных настаўніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясцовага самакіравання; перавод пачатковага навучання на беларускую мову (пры захаванні вывучэння рускай і іншых мясцовых моў); увядзенне беларускай і іншых мясцовых моў у праграмы настаўніцкіх семінарый; паляпшэнне матэрыяльнага і культурнага становішча настаўнікаў.
Дзейнасць
правіцьУ верасні 1907 г. была створана група саюза ў Віленскім павеце. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907, саюз не змог разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне.
Адноўлены намаганнямі І. Луцкевіча ў час 1-й сусветнай вайны, але забаронены германскімі акупацыйнымі ўладамі.
Літаратура
правіць- Дзве даты // Звязда. — № 95 (26959). — 25 мая 2011. — С. 6.
- Рудовіч, С. С. Беларускі настаўніцкі саюз / С. С. Рудовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 451.
- Рудовіч, С. С. Беларускія настаўніцкія саюзы / С. С. Рудовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 461.
- Устав Белорусского учительского союза. — [Б. м.], 1907.