Бела-Кола — газіраваны безалкагольны напой, які вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў[1].

Бела-Кола
Тып Безалкагольны напой
Вытворца Мінскі завод безалкагольных напояў
Паходжанне Беларусь
Год 1966
Колер Чырвоны
Сайт bela-cola.by

Гісторыя правіць

Напой Бела-Кола вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў з 1966 года. З 1985 года завод супрацоўнічае з кампаніяй Pepsi. Напой Coca-Cola на беларускім рынку прадстаўлены кампаніяй «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» у 1994 годзе, калі Мінскі завод безалкагольных напояў стварыў сумеснае прадпрыемства з кампаніяй «Кока-Кола Амаціл Беларусь». У 1998 годзе кампанія-дыстрыб’ютар Кока-колы ў Беларусі прыпыніла свой бізнес, згодна з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі[2].

У 2018 годзе «Мінскі завод безалкагольных напояў» падаў іск у суд аб прызнанні прыватнага прадпрыемства «Дарыда» банкрутам у сувязі з парушэннем аўтарскіх правоў (артыкул 146 КК РФ). Як аказалася, прадпрыемства выпусціла напой пад назвай «Бел-Кола», якое, згодна інжынерна-тэхналагічнай экспертызе, фанетычна амаль не адрозніваецца ад назвы «Бела-Кола». Суд вынес рашэнне аб спагнанні з «Дарыды» у карысць Мінскага завода безалкагольных напояў 150 базавых велічынь па артыкуле 201 КК РБ. Па мерках 2018 года гэтая сума роўная 3675 рубель[3].

З 2022 года прадукцыя Бела-Кола прадаецца на расійскім рынку[4][5]. Прынцыповым адрозненнем ад Coca-Cola з’яўляцца кафеін[6][7][8]. Станам на май 2022 года, у сетцы «Сбермаркет» 1 літр напою каштуе 38 рубелёў[9][10].

Гатункі правіць

  • Бела-Кола Класік
  • Бела-Кола Апельсін
  • БЕЛА-КОЛА Light

Склад і рэцэптура правіць

Зноскі

  1. Главная (руск.). МЗБН.
  2. БЕЛА-КОЛА ВМЕСТО COCA-COLA: ПОЧЕМУ ОППОЗИЦИЯ ПОДДЕРЖИВАЕТ СПОНСОРА «РЕЖИМА ЛУКАШЕНКО»? (руск.).
  3. Васько Дмитрий, sozh. «Бела-Кола» попала в историю с плагиатом (руск.). Наш Гомель - Новости Гомеля сегодня (29 лістапада 2018).
  4. Артем Беговский. Все будет «Бела-Кола». В России Coca-Сola заменят белорусской газировкой - Кошелек Onlíner (руск.). Onlíner (7 жніўня 2022).
  5. В России Coca-Cola заменит белорусская газировка «Бела-Кола» (та самая, от которой «бодреют» телята) (руск.). Пикабу.
  6. Yaplakal.com. В России Coca-Cola заменит белорусская газировка «Бела-Кола» - ЯПлакалъ (руск.). Yaplakal.com — информационно-развлекательное сообщество.
  7. "Бела-кола" намерена серьезно потеснить американцев на российском рынке (руск.). www.mk.ru.
  8. София ГОЛУБ. Белорусская газировка «Бела-Кола» заменит Coca-Cola в России (руск.). belarus.kp.ru (6 жніўня 2022).
  9. Данил Тармасинов. Вместо Coca-Cola в Россию завозят белорусскую газировку. Она в 3 раза дешевле и делалась на тех же заводах. Палач | Гаджеты, скидки и медиа.
  10. Алеся Белая. В Россию вместо Coca-Cola повезут «Бела-Колу» в рамках «расширения деловых контактов в области инноваций» • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» (руск.)(недаступная спасылка). Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» (8 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.

Спасылкі правіць