Бела Ковач (венг.: Kovács Béla) — венгерскі палітык, міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі ў 1945 — 1946 гадах і падчас Венгерскага паўстання 1956 года.

Бела Ковач
венг.: Kovács Béla
генеральны сакратар
з жнівень 1946
minister of state[d]
3 лістапада 1956 — 4 лістапада 1956
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
16 лістапада 1958 — 21 чэрвеня 1959
міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі[d]
26 кастрычніка 1956 — 31 кастрычніка 1956
Папярэднік János Matolcsi[d]
Пераемнік Imre Dögei[d]
міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі[d]
15 лістапада 1945 — 23 лютага 1946
Папярэднік Імрэ Надзь
Пераемнік Іштван Добі[d]
Нараджэнне 20 красавіка 1908(1908-04-20)
Смерць 21 чэрвеня 1959(1959-06-21) (51 год)
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бела Ковач нарадзіўся ў Венгрыі ў 1908 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у палітыцы і ўступіў у Незалежнай партыі дробных гаспадароў (FKGP). У яго была вялікая падтрымка з боку сялян, якія складалі больш за 50% насельніцтва краіны. Аднак да 1939 года ў сельскіх акругах галасаванні не праводзілася, а таму пастаянна перамагала кіруючая партыя. Лідары FKGP былі ў асноўным прадстаўнікамі сярэдняга класа і іх палітычныя погляды мяняліся ад ліберальных да сацыялістычных.

Савецкая армія ўварвалася ў Венгрыю ў верасні 1944 года. Яна стварыла альтэрнатыўны ўрад у Дэбрэцэне 21 снежня 1944 года, але не змагла захапіць Будапешт да 18 студзеня 1945 года. Неўзабаве Золтан Тылдзі (член FKGP) стаў часовым прэм'ерам. На выбарах, якія адбыліся ў лістападзе 1945 года, Незалежная партыя дробных гаспадароў атрымала 57% галасоў. Венгерская партыя працоўных пад кіраўніцтвам Ракашы і Эрнё Герэ атрымала падтрымку толькі 17% насельніцтва. Савецкі камандуючы ў Венгрыі маршал Варашылаў адмовіўся дазволіць FKGP сфармаваць урад. Замест таго Варашылаў стварыў кааліцыйны ўрад на чале з камуністамі, якія займалі ўсе ключавыя пасады. Ковач стаў міністрам сельскай гаспадаркі (1945-46).

Венгерская камуністычная партыя стала адзінай партыяй, якая брала ўдзел у выбарах 1947 года і стварыла кааліцыю Народны Незалежны Фронт. Камуністы атрымалі поўны кантроль над урадам і ў 1948 годзе FKGP спыніла сваё існаванне як незалежная арганізацыя. Ковач быў арыштаваны і абвінавачаны ў змове супраць акупантаў. Ён быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў Сібіры.

Мацьяш Ракашы таксама запатрабаваў поўнай пакоры ад калег з Венгерскай партыі працоўных. Калі Ласла Райк, міністр замежных спраў, крытыкаваў спробы Іосіфа Сталіна навязаць сваю палітыку ў Венгрыі, ён быў арыштаваны і ў верасні 1949 года ён пакараны смерцю. Янаш Кадар і іншыя дысыдэнты былі таксама выключаны з партыі. Ракашы ў гэты час спрабаваў навязаць аўтарытарызм у Венгрыі. Паводле ацэнак, тады былі пакараны смерцю 2000 чалавек і больш за 100 000 зняволеныя, каля 200 000 чалавек былі выгнаныя з кіруючай партыі.

Ковач быў вызвалены з турмы ў 1956 годзе. У гэтым годзе, 23 кастрычніка, пачалося антыкамуністычнае паўстане мірнай дэманстрацыі студэнтаў у Будапешце. Студэнты патрабавалі спынення савецкай акупацыі і рэалізацыі «сапраўднага сацыялізму». На наступны дзень афіцэры і салдаты далучыліся да студэнтаў на вуліцах Будапешта. Была скінута статуя Сталіна і пратэстоўцы скандавалі «Рускія ідзіце дадому», «Далоў Герэ» і «Доўгае жыццё Надзю».

3 лістапада Імрэ Надзь абвясціў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада. У яго ўвайшоў і Ковач як міністр сельскай гаспадаркі. 4 лістапада 1956 Мікіта Хрушчоў увёў Чырвоную армію ў Венгрыю і ўрад Надзя быў скінуты.

Бела Ковач, які застаўся членам парламента, памёр у 1959 годзе.

Зноскі

  1. Hungarian National Namespace — 2019. Праверана 3 чэрвеня 2023.

Спасылкі правіць