Ласла Райк (венг.: László Rajk; 8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949) — венгерскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Ласла Райк
венг.: Rajk László
венг.: László Rajk
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
4 лістапада 1945 — 30 мая 1949
міністр замежных спраў Венгрыі[d]
5 жніўня 1948 — 11 чэрвеня 1949
Папярэднік Erik Molnár[d]
Пераемнік Gyula Kállai[d]
Minister of Interior of Hungary[d]
20 сакавіка 1946 — 5 жніўня 1948
member of the Provisional National Assembly[d]
24 чэрвеня 1945 — 3 лістапада 1945
Нараджэнне 8 сакавіка 1909(1909-03-08)[1][2]
Смерць 15 кастрычніка 1949(1949-10-15)[1][2] (40 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Júlia Rajk[d][3]
Дзеці László Rajk Jr.[d]
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады
Бітвы
Узнагароды
Order of Merit of Hungarian Freedom
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся ў Трансільваніі. Настаўнічаў, з 1930 член нелегальнай Камуністычнай партыі Венгрыі. У 1937—1939 у час грамадзянскай вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (палітычны камісар венгерскага батальёна інтэрнацыянальных брыгад). У Другую сусветную вайну ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць рэжыму М. Хорці. З 1945 член ЦК і палітбюро Венгерскай камуністычнай партыі. У 1946—1948 міністр унутраных спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і адміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка) разам з іншымі кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югаслаўскага маршала І. Броз Ціта). У 1956 рэабілітаваны.

Зноскі

  1. а б László Rajk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Laszlo Rajk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peto A. Hongrie 1956, Júlia Rajk ou le pouvoir du deuil // Clio: women, gender, historyPresses Universitaire du Mirail, 2015. — вып. 41. — P. 151–163. — ISSN 1252-7017; 1777-5299; 2554-3822doi:10.4000/CLIO.12406 Праверана 4 студзеня 2024.

Літаратура

правіць