Белгорхімпрам
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам» — вядучая навуковая і праектная арганізацыя ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійнай руды і іншай мінеральнай сыравіны Рэспублікі Беларусь.
ААТ «Белгорхімпрам» | |
---|---|
Тып | праектны інстытут[d] |
Заснаванне | 13 ліпеня 1961 |
Ранейшыя назвы |
Салігорская навукова-даследчая лабараторыя Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (1961—1971) Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (1971—1992) Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці (1992—1996) |
Краіна | |
Ключавыя постаці |
Ігар Яўгенавіч Насуля (генеральны дырэктар) |
Галіна | Горная і хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | правядзенне лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд |
Сайт | bmci.by |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1971 годзе ў Мінску на базе Салігорскай навукова-даследчай лабараторыі (пачала сваю дзейнасць у 1962 годзе, як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[1]). Да 1992 года Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі[2]. У 1992 годзе быў перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут горнай і хімічнай прамысловасці, аднак у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці Інстытута загадам Мінскага гарадскога камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Белгорхімпрам»[1].
Дзейнасць
правіць«Белгорхімпрам» займаецца правядзеннем лабараторных, доследна-прамысловых выпрабаванняў і асваенне тэхналогій здабычы і ўзбагачэння калійных руд, а таксама выкананнем праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах прамысловага і жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].
Кіраўніцтва
правіцьДырэктары (1992—1996 гг.)
правіць- Анатолій Данілавіч Смычнік (1993—1996)
Генеральныя дырэктары ААТ «Белгорхімпрам» (з 1996 г.)
правіць- Анатолій Данілавіч Смычнік (1996—2011)
- Ігар Яўгенавіч Насуля
Крыніцы
правіць- ↑ а б История (руск.). ОАО «Белгорхимпром». Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2024. Праверана 11 студзеня 2024.
- ↑ а б Лажэчка С. М. Горнай і хімічнай прамысловасці беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут / С. М. Лажэчка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
правіць- Лажэчка С. М. Горнай і хімічнай прамысловасці беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут / С. М. Лажэчка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).