Бельскі павет (Гродзенская губерня)

Гродзенская губерня

Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў XIX—XX стагоддзях. Утвораны ў ліпені 1808 года ў складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — Бельск-Падляскі. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).

Бельскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Гродзенская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Бельск
Дата ўтварэння 1808
Насельніцтва (1897) 164,4 тыс.
Плошча 3,6 тыс. км²
Бельскі павет на карце

У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. З 1918 года тэрыторыя павета пад кантролем Польшчы, дзе ў 1919 годзе быў утвораны новы Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Паводле Рыжскага дагавора 1921 года тэрыторыя павета засталася ў складзе Польшчы.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 164,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 39,1 %; палякаў — 34,9 %; яўрэяў — 14,9 %; рускіх — 5,9 %; беларусаў — 4,9 %. У павятовым горадзе Бельску жыло 7 464 чал.[1]

Адміністрацыйны падзел правіць

У 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:

Літаратура правіць

  1. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў