Белінвестбанк
Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі „Белінвестбанк“» (ААТ «Белінвестбанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны ў 2001 годзе шляхам зліцця ААТ «Белбізнесбанк» і ААТ «Беларускі банк развіцця». У 2005 годзе банку нададзены статус інвестыцыйнага банка. Белінвестбанк з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўванню дзяржаўных праграм. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.
ААТ «Белінвестбанк» | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 2001 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Аляксандр Руткоўскі |
Уласны капітал |
|
Матчына кампанія | Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[1] і Белдзяржстрах[1] |
Сайт | Белівестбанк.бел |
Статутны фонд — 382 млрд руб. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 95 %. Балансавы прыбытак (на 01.12.2009) 55 млрд руб.
Санкцыі ЕСПравіць
24 чэрвеня 2021 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «Fitch Ratings(укр.) бел.» выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг па прычыне ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасці «Белінвестбанку»[2].
24 лютага 2022 года Белінвестбанк быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://belinvestbank.by/about-bank/page/bank-ownership
- ↑ Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings(англ.) . Fitch Ratings(укр.) бел. (20 жніўня 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
СпасылкіПравіць
- Белінвестбанк.бел Архівавана 2 сакавіка 2021.