Беліту́нг (індан.: Belitung) — адзін з двух найбуйнейшых астравоў інданезійскай правінцыі Бангка–Белітунг. Плошча — 4 478 км². Насельніцтва (2008 г.) — 135 000 чал.[1]

Белітунг
індан. Belitung
Фота першай паловы XX ст.
Фота першай паловы XX ст.
Характарыстыкі
Плошча4 478 км²
Насельніцтва
  • 160 000 чал.
Размяшчэнне
2°50′ пд. ш. 107°55′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РаёнБангка—Белітунг
Белітунг (Інданезія)
Белітунг
Белітунг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Белітунг месціцца ў заходняй частцы Інданезіі, у 92 км на ўсход ад вострава Бангка, у 352 км на паўночны ўсход ад Джакарты і ў 9600 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Складзены пераважна крышталічнымі пародамі. Гранітныя скалы і ўзгоркі ў цэнтры вострава ўзвышаюцца да 500 м. Пераважаюць пясчаныя і алювіяльныя глебы, россыпы асадкавых парод. На Белітунгу здабываюць волава і буры вугаль.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 3000 мм.

Гісторыя правіць

Карэннымі насельнікамі вострава лічацца малайцы-белітунг (Urang Belitong), якія перасяліліся сюды ў XVII ст., займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам[2]. Да пачатку XIX ст. востраў фармальна належаў султану Палембанга. У рэчаіснасці, мясцовыя малайскія абшчыны ўзначальвалі шаманы-дукун[3]. У 1812 г. быў далучаны да валоданняў Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, у 1824 г. перададзены Нідэрландам.

Галандцы адкрылі на Белітунгу радовішчы волава. Для яго здабычы ў 1850 г. была створана «Кампанія Білітон» (Billiton Maatschappij), якая да 1958 г. фактычна з’яўлялася галоўным адміністратарам. Для працы на радовішчах прыцягваліся закантрактаваныя кітайскія рабочыя.

У 1949 г. Белітунг увайшоў у склад Інданезіі. У 1958 г. мясцовая прамысловасць была нацыяналізавана. Дзяржава спрыяла перасяленню беззямельных сялян з Суматры, Мадуры і Балі. У 2000 г. была створана правінцыя Бангка–Белітунг.

Эканоміка правіць

Асновай эканомікі з’яўляюцца здабыча волава і бурага вугалю, а таксама сельская гаспадарка. Рыбалоўства мае дадатковае значэнне. У адрозненне ад суседняга вострава Бангка, Белітунг пакуль застаецца найменей развітай часткай Заходняй Інданезіі. Тут амаль не пашыраны турызм. У многіх частках вострава няма водаправодаў і электрычнасці.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 554. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)