Беразіна (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Беразіна́[1] (трансліт.: Bierazina, руск.: Березина) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Вёска
Беразіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 137 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247970
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216820006
Беразіна на карце Беларусі ±
Беразіна (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Беразіна (Жыткавіцкі раён)
Беразіна (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Беразіна (Жыткавіцкі раён)

Геаграфія правіць

У 7 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 240 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з плыўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

На захадзе мяжуе з лесам. На ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Бярэзінскае радовішча кааліну (7,7 млн т), паклад у выглядзе дзвюх лінз (паўночнай шыротнага і паўднёвай мерыдыянальнага распасціранняў) залягае ў верхняй частцы крышталічнага фундамента, ва ўскрышы (26-35 м) пяскі, гліны, торф.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 21 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.

Насельніцтва правіць

  • 1917 год — 80 жыхароў.
  • 1921 год — 14 двароў 130 жыхароў.
  • 1959 год — 345 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 78 гаспадарак, 169 жыхароў.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць