Людзяневіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Людзяне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Людзяневічы.

Людзяневіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Людзяневічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 289
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Людзяневіцкага сельсавета 9 населеных пунктаў[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Вязаў Лес[2]. 24 жніўня 1989 года ў склад сельсавета з Браніслаўскага сельсавета перададзена вёска Лагвошчы[3]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Браніслаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Браніслаў, Вільча, Града, Загацце, Князь-Бор), а ў склад Юркевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Лагвошчы, Падвосце і Пясчанікі)[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2289 чалавек[5], з іх 96,0 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.