Браніслаўскі сельсавет
Бранісла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Браніслаў (з 16 чэрвеня 2004 года — вёска Града).
Браніслаўскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Браніслаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Шчыльнасць | – |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.
26 верасня 2006 года скасаваны, усе населеныя пункты (вёскі Браніслаў, Вільча, Града, Загацце, Князь-Бор) перададзены ў склад Людзяневіцкага сельсавета[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.