Браніслаў (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бранісла́ў[1] (трансліт.: Branislaŭ, руск.: Бронислав) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя (на лініі Лунінец — Гомель).

Вёска
Браніслаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
242 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247971
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216820007
Браніслаў на карце Беларусі ±
Браніслаў (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён)

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 22 км на захад ад Жыткавічаў, за 258 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з доўгай, выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з усходу далучаюцца 2 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. Пасля ўводу ў эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгункі Лунінец — Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. У 1908 годзе ў Жыткавіцкай воласці.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Браніслаўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прамень камуны», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад акупантаў 5 ліпеня 1944 года. 58 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, швейная майстэрня.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 23 двары, 163 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 24 двары, у аднайменнай сялібе 5 двароў, 33 жыхары.
  • 1917 год — 186 жыхароў.
  • 1921 год — 32 двары.
  • 1925 год — 37 двароў.
  • 1959 год — 524 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць