Бердаўскі сельсавет
Бе́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Бердаўка.
Бердаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бердаўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 21 лютага 2023 |
Насельніцтва (2019) | 847 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубровенскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1032 чалавекі[2], з іх 51,2 % — беларусы, 41,1 % — палякі, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Бердаўка, вёскі Бакуны, Бялундзі, Воўкаўцы, Касоўшчына, Кір’янаўцы, Сцеркава, Татарцы і Харужаўцы.
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.