Касоўшчына

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Касо́ўшчына[1] (трансліт.: Kasoŭščyna, руск.: Косовщина) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Вёска
Касоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236813031
Касоўшчына на карце Беларусі ±
Касоўшчына (Беларусь)
Касоўшчына
Касоўшчына (Гродзенская вобласць)
Касоўшчына

Гісторыя правіць

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета[2].

Выдатныя мясціны правіць

За 1,5 км на захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Калдобы размешчаны курганны могільнік. Налічвае 13 круглых насыпаў дыяметрам 6—14 м, вышынёй 0,5 — 1,2 м. Каля падножжа асобных курганоў прасочваюцца аплыўшыя раўкі. Месцамі на паверхні насыпаў маюцца каменныя вымасткі. Амаль усе насыпы абкладзены камянямі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Касо́ўшчызна
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области

Спасылкі правіць