Беспарадкі ў Кот-д’Івуары (2008)
Летам і восенню 2008 года, праз паўтара года пасля завяршэння Першай Івуарыйскай вайны, па Кот-д’Івуары пракацілася хваля беспарадкаў, арганізаваных асобнымі атрадамі групоўкі «Новыя сілы». Ахвярамі гэтых падзей сталі прынамсі 12 чалавек, якія загінулі падчас сутыкненняў.
Беспарадкі 2008 года ў Кот-д’Івуары | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Бакі канфлікту | ||||||||||||||
Урад Кот-д’Івуара Кіраўніцтва «Новых сіл» |
Атрады «Новых сіл» у Буаке, Вавуа і Сегэлэ | Міратворцы ААН | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | ||||||||||||||
Гіём Саро | Захарыя Кані | невядома | ||||||||||||
Лік удзельнікаў | ||||||||||||||
невядома | 2568 баевікоў (у Буаке) | невядома |
Перадгісторыя
правіць19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуара ўспыхвае ўзброенае паўстанне супраць прэзідэнта Ларана Гбагбо. Касцяком мяцежнікаў стала групоўка «Новыя сілы», а адным з лідараў — Гіём Саро. Паўстанцы захапілі ўсю поўнач краіны, але былі прыпынены французскімі войскамі, якія разам з міратворцамі ААН размясціліся ўздоўж фронту. «Новыя сілы» паспелі ўзяць каля 60% тэрыторыі дзяржавы (193 000 км²)[1].
4 сакавіка 2007 года ва Уагадугу (Буркіна-Фасо) паміж урадам і апазіцыяй быў падпісаны мірны дагавор. Лідар «Новых сіл» Гіём Саро быў пасля прызначаны прэм’ер-міністрам і ўступіў на пасаду ў пачатку красавіка[2]. 27 лістапада Гбагбо і Саро падпісалі яшчэ адно пагадненне, у якім прызначылі выбары на канец чэрвеня 2008 года[3].
У гэты ж час пачаліся мерапрыемствы па раззбраенні атрадаў паўстанцаў.
Ход падзей
правіцьБуаке (16—17 чэрвеня)
правіцьДа канца мая 2008-га 2568 баевікоў «Новых сіл» былі згрупаваны ў лагерах ля горада Буаке. Паўстанцаў апавясцілі, што ім будуць выплачаныя грашовыя сумы за раззбраенне[4]. Аднак выдачу ўзнагароджанняў затрымалі на адзін тыдзень[5]. Як вынік, 16 чэрвеня апазіцыянеры паднялі паўстанне, страляючы ў паветра і нападаючы на мірных жыхароў. На вуліцах ўзведзены барыкады[4]. Прэм’ер-міністр Гіём Саро 17 чэрвеня распарадзіўся неадкладна аднавіць выплаты баевікам. Да вечара таго ж дня беспарадкі завяршыліся[5].
Вавуа і Сегэлэ (28 чэрвеня)
правіць28 чэрвеня паднялі мяцеж байцы «Новых сіл», верныя Захары Кані, які быў звольнены з групоўкі ў маі месяцы за недысцыплінаванасць. Спярша беспарадкі пачаліся ў Вавуа, а затым распаўсюдзіліся на Сегэлэ. Былі забіты трое мірных жыхароў і адзін баявік. Яшчэ адзін паўстанец атрымаў раненні. У той жа дзень беспарадкі спыніліся[6].
Буаке (жнівень)
правіць20 жніўня ў Буаке зноў успыхнула паўстанне. У ім прынялі ўдзел каля трох ста апалчэнцаў. 22 жніўня кіраўніцтву групоўкі ўдалося ўціхамірыць сваіх падначаленых[7].
Сегэлэ (24 лістапада)
правіць24 лістапада лагер «Новых сіл» у Сегэлэ падвергнуўся нападу групы невядомых. Яны вызвалілі зняволеных і паспрабавалі забраць зброю і боепрыпасы. Падчас сутычкі паўстанцы забілі восем нападнікаў[8].
Зноскі
- ↑ Les dix commandants qui gênent Abidjan
- ↑ «Former rebel leader takes over as Ivory Coast’s prime minister» Архівавана 8 лютага 2008., Associated Press (International Herald Tribune), 4 April 2007.
- ↑ «Gbagbo calls for peace before polls», Sapa-AFP (IOL), 29 November 2007.
- ↑ а б "Côte d'Ivoire: nouvelle manifestation d'ex-rebelles dans leur fief à Bouaké", AFP (L'Autre Quotidien, Cotonou, allAfrica.com), June 19, 2008.
- ↑ а б "Côte d'Ivoire: retour au calme à Bouaké après la manifestation d'ex-rebelles" Архівавана 11 ліпеня 2011 года., AFP (Gaboneco.com), June 19, 2008.
- ↑ "Former ICoast rebels in short-lived mutiny" Архівавана 20 мая 2011 года., AFP, June 28, 2008.
- ↑ "Ex-rebel forces in ICoast negotiate over allowances", AFP, August 22, 2008.
- ↑ "Nine killed in attack on ex-Ivory Coast rebel camp: army", AFP, November 25, 2008.