Каменскі сельсавет (Чавускі раён)
Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Каменка.
Каменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 32 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 854 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Благавіцкі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Благавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Самулкаўскага і Хаўмоўскага сельсаветаў[1]. 29 кастрычніка 1955 года ў склад Варварынскага сельсавета перададзены вёскі Драчкава і Хаўмы[2]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сушчоўскага сельсавета, частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Крамянец, Макушкі, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Цемравічы і Хаўмы), у склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Круглінка, Лёўкаўшчына, Малінаўка, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра), а ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чавускага гарсавета са складу сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вялікія Бардзінічы, Вілейка, Дубаснік, Забалацце, Зара, Малыя Бардзінічы, Рошча і Сушчоўская Слабодка)[3]. У 1964 годзе ў склад Гарбавіцкага сельсавета вернуты 10 населеных пунктаў (Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Лёўкаўшчына, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра)[4]. 25 снежня 1964 года ў склад новаўтворанага Цемравіцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы)[5]. 27 чэрвеня 1969 года ў склад новаўтворанага Вайнілаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[6]. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Вайнілаўскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[7]. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бардзінічы, Вілейка, Рошча і Слабодка)[8]. 23 снежня 2009 года цэнтр Благавіцкага сельсавета перанесены ў аграгарадок Каменка, сельсавет перайменаваны ў Каменскі[9]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сласцёнаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Сласцёны, вёскі Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Гатная Слабодка, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Старасёлы, Хількавічы, Хонькавічы, Цемравічы, пасёлкі Глініцкі, Забока, Зашляшша і Паўлаўка), а ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Атражжа, Благавічы, Відлін, Вілейка, Каласоўшчына, Машок, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1167 чалавек[11], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 854 чалавекі[13].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 октября 1955 г. О перечислении деревень Холмы и Драчково из состава Благовичского сельского Совета, Чаусского района, в состав Варваринского сельского Совета, этого же района, Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Бпеларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.