Сласцёнаўскі сельсавет
Сласцёнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сласцёны.
Сласцёнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сласцёны |
Дата ўтварэння | 25 снежня 1964 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 986 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 25 снежня 1964 года як Цемравіцкі сельсавет у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цемравічы ў складзе 29 населеных пунктаў (14 населеных пунктаў Сухарэўскага сельсавета (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) і 15 населеных пунктаў Благавіцкага сельсавета (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы))[1]. 18 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Новы Крамянец[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сласцёны, сельсавет перайменаваны ў Сласцёнаўскі[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета[4].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:
- Бардзілы — вёска.
- Бракава Слабада — вёска.
- Варварына — вёска.
- Гатная Слабодка — вёска.
- Глініцкі — пасёлак.
- Забока — пасёлак.
- Зашляшша — пасёлак.
- Кіркоры — вёска.
- Каралёўка — вёска.
- Макрадка — вёска.
- Паўлаўка — пасёлак.
- Пілешчына — вёска.
- Папоўцы — вёска.
- Рагозінка — вёска.
- Селішча — вёска.
- Сласцёны — аграгарадок.
- Старасёлы — вёска.
- Цемравічы — вёска.
- Хількавічы — вёска.
- Хонькавічы — вёска.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 870 чалавек[5], з іх 94,3 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — армяне[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- ↑ Решение Чаусского районного Совета депутатов от 18.03.2008 г. № 9-11 О внесении изменений в административно-территориальное деление района
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.