Каменскі сельсавет (Чавускі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Каменка.

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 854
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Благавіцкі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Благавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Самулкаўскага і Хаўмоўскага сельсаветаў[1]. 29 кастрычніка 1955 года ў склад Варварынскага сельсавета перададзены вёскі Драчкава і Хаўмы[2]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сушчоўскага сельсавета, частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Крамянец, Макушкі, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Цемравічы і Хаўмы), у склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Круглінка, Лёўкаўшчына, Малінаўка, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра), а ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чавускага гарсавета са складу сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вялікія Бардзінічы, Вілейка, Дубаснік, Забалацце, Зара, Малыя Бардзінічы, Рошча і Сушчоўская Слабодка)[3]. У 1964 годзе ў склад Гарбавіцкага сельсавета вернуты 10 населеных пунктаў (Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Лёўкаўшчына, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра)[4]. 25 снежня 1964 года ў склад новаўтворанага Цемравіцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы)[5]. 27 чэрвеня 1969 года ў склад новаўтворанага Вайнілаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[6]. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Вайнілаўскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[7]. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бардзінічы, Вілейка, Рошча і Слабодка)[8]. 23 снежня 2009 года цэнтр Благавіцкага сельсавета перанесены ў аграгарадок Каменка, сельсавет перайменаваны ў Каменскі[9]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сласцёнаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Сласцёны, вёскі Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Гатная Слабодка, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Старасёлы, Хількавічы, Хонькавічы, Цемравічы, пасёлкі Глініцкі, Забока, Зашляшша і Паўлаўка), а ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Атражжа, Благавічы, Відлін, Вілейка, Каласоўшчына, Машок, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1167 чалавек[11], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 854 чалавекі[13].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 октября 1955 г. О перечислении деревень Холмы и Драчково из состава Благовичского сельского Совета, Чаусского района, в состав Варваринского сельского Совета, этого же района, Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  7. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Бпеларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  8. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области
  9. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  10. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.