Сласцёнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Цемравіцкі сельсавет)

Сласцёнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сласцёны.

Сласцёнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сласцёны
Дата ўтварэння 25 снежня 1964
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 986
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Карта-схема тэрыторыі сельсавета

Гісторыя

правіць

Утвораны 25 снежня 1964 года як Цемравіцкі сельсавет у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цемравічы ў складзе 29 населеных пунктаў (14 населеных пунктаў Сухарэўскага сельсавета (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) і 15 населеных пунктаў Благавіцкага сельсавета (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы))[1]. 18 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Новы Крамянец[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сласцёны, сельсавет перайменаваны ў Сласцёнаўскі[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 870 чалавек[5], з іх 94,3 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — армяне[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  2. Решение Чаусского районного Совета депутатов от 18.03.2008 г. № 9-11 О внесении изменений в административно-территориальное деление района
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.