Хількавічы (Чавускі раён)

Хі́лькавічы[1] (трансліт.: Chiĺkavičy, руск.: Хильковичи) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Вёска
Хількавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Хількі, ФІлькавічы
Насельніцтва
  • 34 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2242
Паштовыя індэксы
213216
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254840121
Хількавічы на карце Беларусі ±
Хількавічы (Чавускі раён) (Беларусь)
Хількавічы (Чавускі раён)
Хількавічы (Чавускі раён) (Магілёўская вобласць)
Хількавічы (Чавускі раён)

Этымалогія правіць

Па адной з версіі назву маглі даць старцы, якія з спрадвечных часоў хадзілі па вёсках. Сустракалі іх па-рознаму: у суседнім аграгарадку Сласцёны не проста частавалі гасцей з усёй шчодрасцю, але і выстаўлялі салодкія бліны, адсюль і Сласцёны. У Харошках, кармілі добра, хораша. А тут сталы накрывалі бедныя, "хілыя", адсюль і Хількавічы.[2]

Геаграфічнае становішча правіць

Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Чавусаў, за 32 км ад Магілёва, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў-Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На паўночным усходзе працякае р. Бася (прыток ракі Проні). Транспартныя сувязі па шашы Магілёў-Мсціслаў, якая праходзіць праз вёску.

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

Археолагам Вячаславам Фёдаравічам Капыціным была адкрыта і абследавана стаянка каменнага веку на першай надаболаннай тэрасе правага берага р. Бася, за 1 км на ўсход ад вёскі Хількавічы, за 0,2 км на паўночны ўсход ад вясковых могілак.

На ўзараным полі 25х75 м. сабраны крэмневы інвентар: нуклеусы, пласціны, адшчэпы, канцавыя скрабкі, рэтушные разцы.

Гэта сведчыць аб засяленні гэтых месцаў яшчэ ў глыбокай старажытнасці.[3]

У складзе Рэчы Паспалітай правіць

Па пісьмовых крыніцах вядома ў ВКЛ у 1604 годзе як сяльцо Хількі з 16 дварамі ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Дзяржаўная ўласнасць.

У 1742 годзе 19 двароў, меліся млын, карчма.[4]

У складзе Расійскай імперыі правіць

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе сяльцо знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.

У 1777 годзе згадваецца як сяльцо Фількавічы ў Чавускім павеце Магілёўскай губерніі.

У 1785 годзе 22 двары, 208 жыхароў, меліся млын, сукнавальня. Уласнасць памешчыка.

У 1897 годзе ў Гладкоўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерніі. 31 двор, 202 жыхары.

У 1909 годзе 32 двары, 281 жыхар.[4]

Міжваенны перыяд правіць

У 1918 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені навучання, якая знаходзілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 годзе 106 вучняў. Тут працавала настаўніцай Алейнікава Ніна Сцяпанаўна, арыштаваная 12 кастрычніка 1937 года за "ўдзел у к/р кулацкай арганізацыі" (рэабілітаваная 25 лістапада 1937 года)[5].

21 жніўня 1925 года Пілешчынскі сельсавет(у які ўваходзіла вёска) перайменаваны ў Макрадскі, адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Макрадка.[6]

13 кастрычніка 1930 года арганізаваны калгас імя 13-га кастрычніка, які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 13 гаспадарак, у 1933 г. абслугоўваўся Паўлавіцкай МТС.

У 1940 годзе 63 двары, 258 жыхароў.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У Вялікай Айчыннай вайне з ліпеня 1941 па 24 чэрвеня 1944 акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1944 г. вёска была цалкам знішчана (63 пабудовы), забіта 8 жыхароў.

23 чэрвеня 1944 года прамым трапленнем бомбы падарваная пераправа праз р. Басю ў раёне вёскі Хількавічы. Танк, які знаходзіўся ў гэты час на ёй, патануў. Фотаздымак і пацвярджэнне наземных частак аднавілі карціну гэтага гераічнага вылету Аляксандра Мікалаевіча Яфімава. У выніку прыземнага палёту было выраблена 5 заходаў на пераправу і потым 3 па назапашаных у пераправы войскам, аўтамашынам, бензацыстернам. Ўспыхнулі пажары, немцы ў паніцы кідаліся на беразе і многія з іх былі ўражаны кулямётна-гарматным агнём адважных штурмавікоў.[7]

23 чэрвеня 1944 года кіраваным у складзе 4 самалётаў Іл-2 пад прыкрыццём нашых знішчальнікаў атрымаў задачу знішчыць жывую сілу і тэхніку ў раёне пунктаў Шастакі, Хонькавічы, Жакаўка. З вышыні 850 м з пікіраваннем да 200 м група чацвёркі атакавала дарогу Хонькавічы-Хількавічы, у выніку штурмавых дзеянняў знішчана да 4-х аўтамашын, да 20 чалавек жывой сілы праціўніка, запалена да 4-х дамоў. Група без страт вярнулася на свой аэрадром. 24 чэрвеня 1944 года ў складзе групы з 8 самалётаў Іл-2 кіраваным першай пары ў першай чацвёрцы лётаў на знішчэнне войскаў праціўніка па грунтавай дарозе Хількавічы-Сухары, Хількавічы-Бардзілы і разбурэнне пераправы праз раку Бася. Нягледзячы на тое, што дадзены раён патрулявалі два ФВ-190 і дзейнічала зенітная артылерыя праціўніка, група дакладна выйшла на зададзеную ёй мэта і штурмавымі дзеяннямі знішчыла да 3-х танкаў, 9 аўтамашын, да 30 чалавек жывой сілы праціўніка і задушыла агонь адной батарэі зенітнай артылерыі праціўніка ў раёне пункта Сухары. У вылетах актыўна ўдзельнічаў малодшы лейтэнант Лунькоў Мікалай Аляксеевіч.[8]

24 чэрвеня 1944 года лейтэнант Нікалаеў, будучы кіраваным пары Іл-2 падчас нанясення штурмавога ўдару па нямецкай аўтакалоне на дарозе Прыданцы – Хількавічы, нягледзячы на люты агонь зенітнай артылерыі «... паказваючы высокія ўзоры ўмення манеўраваць, зрабіў раптоўны заход на цэль, у выніку чаго пасля двух нападаў было знішчана і пашкоджана: да 10 аўтамашын, адно зенітнае прыладу, да 30 чалавек жывой сілы праціўніка і ў вёсцы Хількавічы спалена 2 дамы.[9]

У брацкай магіле на мясцовых могілках пахаваныя 89 воінаў, у тым ліку і салдаты 199-й і 290-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1943-44 гадах на рацэ Проня.

Пасляваенны перыяд правіць

Пасля вайны вёску адбудавалі. 16 ліпеня 1954 года Макрадскі сельсавет перайменаваны ў Варварынскі, адміністрацыйны цэнтр перанесены ў Варварына. [10]16 мая 1960 года скасаваны Варварынскі сельсавет. Вёска ўвайшла ў склад Сухарэўскага сельсавета.[11]

У 1958 годзе вёска радыёфікавана, у 1964 — электрыфікавана.

25 снежня 1964 года вёска ўвайшла ў склад Цемравіцкага сельсавета.

У 1975 годзе на брацкай магіле ўсталяваны помнік.

У 1990 годзе 47 дамоў, 94 жыхары. У складзе калгаса «50 гадоў БССР» (цэнтр - вёска Сласцёны). Знаходзіліся ферма буйных рагатых жывёл, ветэрынарны ўчастак, фельчарска-акушэрскі пункт.

У 2007 годзе 42 жыхары.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цемравіцкага сельсавета, пасля перайменаваны ў Сласцёнаўскі, адміністрацыйны цэнтр - вёска Сласцёны.[12]

У 2010 годзе 34 жыхары.

23 снежня 2013 года Сласцёнаўскі сельсавет скасаваны, Хількавічы ўвайшла ў склад Каменскага сельсавета.[12]

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з зігзагападобнай вуліцы блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва правіць

  • 1604 год — 16 двароў
  • 1742 год — 19 двароў
  • 1785 год — 22 двары, 208 чалавек
  • 1897 год — 31 двор, 202 чалавекі
  • 1909 год — 32 двары, 281 чалавек
  • 1940 год — 63 двары, 258 чалавек
  • 1990 год — 47 дамоў, 94 чалавекі
  • 2007 год — 42 чалавекі
  • 2010 год — 34 чалавекі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. МАРКОВА, Светлана. Жители деревни с самым вкусным названием сажают огороды, собирают тракторы и пишут историю села (руск.). www.sb.by (12 красавіка 2020). Праверана 29 верасня 2023.
  3. В, Ф, Копытин. Археологические памятники Чаусского района Могилевской области. — Могилев, 1992. — С. 48. — 107 с.
  4. а б Гарады i вёскi Беларусi: Энцыклапедыя. Т.7. Кн.3. Магiлёўская вобласць. — Мінск, 2009. — С. 320—321. — 545 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
  5. Алейникова Нина Степановна (1897) (руск.). Открытый список. Праверана 29 верасня 2023.
  6. Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 1. (1917—1941). — Минск, 1985.. — Минск, 1985.
  7. Головин В. В., Шендриков Е. А. УЧАСТИЕ ЛЕТЧИКОВ-ВОРОНЕЖЦЕВ В БЕЛОРУССКОЙ СТРАТЕГИЧЕСКОЙ НАСТУПАТЕЛЬНОЙ ОПЕРАЦИИ «БАГРАТИОН» (ИЮНЬ – АВГУСТ 1944 ГОДА). — 2021.
  8. 100 лет (1922–1979) со дня рождения Лунькова Николая Алексеевича, курсанта Сталиногорского аэроклуба, участника Великой Отечественной войны, Героя Советского Союза. (руск.).
  9. К 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза Николаева Василия Николаевича (руск.). www.smolensk-museum.ru (25 снежня 2021). Праверана 29 верасня 2023.
  10. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  11. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  12. а б Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 г. № 23-1 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 29 верасня 2023.

Спасылкі правіць