Бальбітый

(Пасля перасылкі з Благун)

Бальбітый[1], Благун[2] (Bolbitius) — род грыбоў сямейства Бальбітыевыя (Bolbitiaceae).

Бальбітый

Bolbitius vitellinus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bolbitius


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34438
EOL  20939
MB  17164

Назва правіць

Назва ўпершыню апублікаваная ў 1838 годзе[3]. Паходзіць ад лац.: bolbition — каровін гной.

Апісанне правіць

Пладовыя целы тонкія, хутка загніваюць. Шапка вузкаканічная, званочкавая, пазней распасцёртая, у цэнтры ўціснутая, радыяльна-складкаватая, слізкая. Пласцінкі свабодныя або слабапрымацаваныя, іржава-бурыя, у некаторых відаў у сталым стане расплываюцца. Ножка цыліндрычная, пустая, ломкая. Мякаць тонкая. Споры эліпсоідныя, гладкія, жоўтыя, вохрыстыя, з порай прарастання. Споравы парашок іржава-карычневы.

Класіфікацыя правіць

Да роду Bolbitius адносяць 103 віды:

Зноскі правіць

  1. Гапіенка В. С. Бальбітый // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 226.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  3. Bolbitius. Праверана 1 мая 2019.

Літаратура правіць