Блакітніца эраідэс

Блакітніца эраідэс (Polyommatus eroides) — матыль з сямейства блакітніц.

Блакітніца эраідэс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyommatus eroides Frivaldszky, 1835


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  265385
EOL  269467

Размах крылаў 30-34 мм. Крылы самца зверху атласна-блакітныя з цёмнай аблямоўкай, знізу светла-шэрыя. У самак верх крылаў буры, ніз буравата-шэры. На сподзе крылаў характэрны для блакітніц гэтага роду яркі малюнак з круглых чорных крапінак у белых арэолах, аранжавых лунак уздоўж краю, абмежаваных чорнымі дужкападобнымі плямамі.

Пашырэнне: ад Усходняй Еўропы да горных раёнаў Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Беларусі вядома па некалькіх знаходках на поўдні. Месцы пражывання — ускрайкі сасновых лясоў.

За год дае адно пакаленне. Матылі лётаюць у чэрвені-ліпені. Вусені развіваюцца на кураваях. Яны ж і зімуюць.

Ахова правіць

Гэты від уключаны ў спісы Чырвоных кніг Албаніі, Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Македоніі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны і Югаславіі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5