Блакітніцы

(Пасля перасылкі з Lycaenidae)

Блакі́тніцы (Lycaenidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Блакітніцы

Блакітніца мелеагр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycaenidae Stainton, 1854


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117236
NCBI  27544
EOL  855
FW  136325

Біялагічнае апісанне правіць

Дзённыя матылі. Крылы (размах 2—4 см) у самцоў зверху блакітныя (адсюль назва), сінія, зялёныя, аранжава-чырвоныя, часта з металічным бляскам, у самак бурыя, знізу шараватыя або бурыя з дробнымі вочкападобнымі плямамі. Вусікі булавападобныя. Пярэднія ногі ўкарочаныя. Вусені тоўстыя, кароткія, укрытыя валаскамі; кормяцца на шыракалістых дрэвах або кустах, травяністых раслінах (часцей грэчкавых або бабовых). Многія віды звязаны з мурашкамі. У некаторых трапічных блакітніц вусені — драпежнікі, кормяцца тлямі, чарвяцамі, лічынкамі мурашак.

Акукліваюцца часцей у глебе або мурашніках. Зімуюць яйцы, вусені, кукалкі.

Арэал правіць

Налічваецца каля 1000 відаў. Вельмі пашыраны. Ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я каля 500 відаў. На Беларусі каля 40 відаў, у т. л. мнагавочка шчаўевая (Lycaena hippothoe), блакітніца ікар (Polyommatus icarus), блакітніца лясная (Polyommatus semiargus), блакітніца алькон (Phengaris alcon), блакітніца мелеагр (Polyommatus daphnis), блакітніца эраідэс (Polyommatus eroides). Жывуць у лясах, на лугах, лясных палянах, у садах.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць