Звычайны на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае на крайнім поўдні стэпавай зоны Украіны, у Калмыкіі і ў Астраханскай вобласці Расіі.
Матылі засяляюць лугі розных тыпаў, паляны, ускрайкі лесу. У стэпавай зоне жыве пераважна ў далінах рэк і ў лясах. На Каўказе засяляе вільготныя горныя лугі сярэдняга пояса, узлескі, субальпійскія лугі, берагі ручаёў, на вышынях ад 600 да 2700 м над узроўнем мора.
За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з канца мая па канец жніўня ў лясной зоне, і з пачатку мая да канца ліпеня на тэрыторыі лесастэпавай і стэпавай зоны.
Самкі адкладаюць яйцы паштучна на кветкі кармавых раслін гусеніц: розныя віды канюшыны, вязель рознакаляровы, баркун лекавы, гарошак мышыны, баркун. Яйцы белыя з зеленаватым адценнем. Стадыя яйца доўжыцца каля 5 дзён.
Вусені ў пачатку з ліпеня да восені сілкуюцца ў дзённы час кветкамі і насеннем, а пасля зімоўкі — лісцем. З’яўляцца мірмекафіламі і наведваюцца мурашкамі роду Lasius. Зімуе вусень ранняга ўзросту. Вусені старэйшых узростаў цёмна-зялёныя з больш цёмнай спінной палоскай, бялёсай паласой над нагамі і радамі светлых касых рысак па баках[2]. Пры дасягненні даўжыні 13-15 мм вусені спыняюць харчавацца і праз 2-3 дня акукляюцца. Кукалка падоўжанай формы, бліскучая, салатна-зялёнага колеру, з цёмнай спінны паласой. Даўжыня кукалкі 9-10 мм.
Львовский А. Л., Моргун Д. В. Определители по флоре и фауне России. Выпуск 8 // Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — 443 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-362-4.
Tolman T., Lewington R. Collins Field Guide Butterflies of Britain & Europe — London : Harper Collins Publishers, 1997.— 320 p., 106 col. pl