Блакітніцы
Блакі́тніцы (Lycaenidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.
Блакітніцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Блакітніца мелеагр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lycaenidae Stainton, 1854 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне
правіцьДзённыя матылі. Крылы (размах 2—4 см) у самцоў зверху блакітныя (адсюль назва), сінія, зялёныя, аранжава-чырвоныя, часта з металічным бляскам, у самак бурыя, знізу шараватыя або бурыя з дробнымі вочкападобнымі плямамі. Вусікі булавападобныя. Пярэднія ногі ўкарочаныя. Вусені тоўстыя, кароткія, укрытыя валаскамі; кормяцца на шыракалістых дрэвах або кустах, травяністых раслінах (часцей грэчкавых або бабовых). Многія віды звязаны з мурашкамі. У некаторых трапічных блакітніц вусені — драпежнікі, кормяцца тлямі, чарвяцамі, лічынкамі мурашак.
Акукліваюцца часцей у глебе або мурашніках. Зімуюць яйцы, вусені, кукалкі.
Арэал
правіцьНалічваецца каля 1000 відаў. Вельмі пашыраны. Ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я каля 500 відаў. На Беларусі каля 40 відаў, у т. л. мнагавочка шчаўевая (Lycaena hippothoe), блакітніца ікар (Polyommatus icarus), блакітніца лясная (Polyommatus semiargus), блакітніца алькон (Phengaris alcon), блакітніца мелеагр (Polyommatus daphnis), блакітніца эраідэс (Polyommatus eroides). Жывуць у лясах, на лугах, лясных палянах, у садах.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).