Вязель рознакаляровы

Вязель рознакаляровы[3] (Securigera varia) — шматгадовая травяністая расліна з сямейства бабовых.

Вязель рознакаляровы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Securigera varia (L.) Lassen

Сінонімы
Coronilla varia

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  521245
NCBI  53861
EOL  703877
GRIN  t:315214
IPNI  98380-3
TPL  ild-33053

Вязель стракаты, паўзун палявы[4], воўча лада, заяччы хмель[5][6].

Апісанне

правіць

Вышынёй 30-10 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Плады — лінейныя бабы, 4-5 см даўжынёй. Сцяблы шмалікія, ляжачыя ці ўзыходзячыя, полыя, разгалінаваныя[7].

Расце ў разрэджаных лісцяных лясах, на лясных палянах, у лугавых стэпах[8].

Квітнее з мая па верасень, насенне паспявае з ліпеня[7].

Выкарыстанне

правіць

У медыцыне выкарыстоўваецца насенне вязеля, з якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насенне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Coronilla varia L.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  8. ПРИРОДА СИМБИРСКОГО ПОВОЛЖЬЯ. СБОРНИК НАУЧНЫХ ТРУДОВ. ВЫПУСК 5. УЛЬЯНОВСК 2004 Архівавана 9 лістапада 2015. (руск.)