Бластула
Бла́стула (ад грэч. βλαστός зародак) — заключная стадыя драблення яйца , што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка.
У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела).
Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення.
Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным — бластула не мае поласці (стэрабластула).
У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты.
Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).