Блюдніца
Блю́дніца[1] (трансліт.: Bliudnica, руск.: Блюдница) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Вёска
Блюдніца
|
ГеаграфіяПравіць
РазмяшчэннеПравіць
У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Ціханавічы на лініі Жлобін — Гомель.
ГідраграфіяПравіць
Транспартная сеткаПравіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планоўка складаецца з прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ГісторыяПравіць
Археолагамі выяўлены курганны магільнік (10 насыпаў, у 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, на могілках) і курган (0,3 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года працавалі: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вятракі. У вясковай школе ў 1905 годзе навучаліся 66 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. У 1909 годзе працавалі школа, млын. У 1926 годзе знаходзіліся: аддзяленне сувязі, магазін, школа.
З 8 снежня 1926 года да 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Блюдніцкага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. 37 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар). Працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка.
НасельніцтваПравіць
КолькасцьПравіць
- 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхара.
ДынамікаПравіць
- 1897 год — 104 двары, 725 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 136 двароў, 901 жыхар.
- 1926 год — 171 двор.
- 1940 год — 326 жыхар.
- 1959 год — 255 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0