Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Блюдніцкі сельсавет)

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Камунар.

Камунараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камунар
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 2 622
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Блюдніцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блюдніца. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Асобінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лапіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Камунар, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камунараўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 17 лістапада 1980 года ў склад сельсавета з Калінінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)[4]. У 2007 годзе Камунараўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[5].

Склад правіць

Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[6]. У склад Камунараўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1967 года — пасёлак Высокі, да 1968 года — пасёлак Папаратны, да 1969 года — вёска Селішча, да 1976 года — пасёлак Чыстая Лужа, да 1987 года — пасёлак Беразіна.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2716 чалавек[7], з іх 92,3 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2622 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць