Боднарыўка (Львоў)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Боднарыўка[1] (укр.: Боднарі́вка) — мясцовасць у Сыхіўскім раёне Львова, вакол і паўднёвей скрыжавання вуліц Стрыйскай і Навуковай.

Боднарыўка
Боднарівка
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Сыхіўскі раён
Першае згадванне ХІХ ст.
Ранейшы статус вёска, фальварак
Год уключэння ў межы горада 1931
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Раён забудаваны ў асноўным шматпавярховымі дамамі, аднак частка Боднарыўкі з заходняга боку вул. Стрыйскай (ад №228) захавала сельскую і прыгарадную забудову 1930-1950-х гг. Паміж Боднарыўкай і Казэльныкамі бярэ пачатак рака Зубра. У 1950-х гг. на гэтай рацэ паміж Боднарыўкай і Сыхавам было створана штучнае возера з зонай адпачынку, але праз забруджанасць вадаём быў неўзабаве спушчаны і на ягоным месцы зараз балота.

Праз мясцовасць праходзяць адны з галоўных транспартных артэрый горада - вул. Стрыйская і вул. Навуковая. Па вул. Стрыйскай курсіруюць тралейбусныя маршруты № 3 і 5. Праз раён таксама курсіруе вялікая колькасць маршрутных таксі, гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў паўднёвага (карпацкага) кірунку.

На Боднарыўцы размешчаны галоўны львоўскі аўтавакзал (т.зв. "Стрыйскі аўтавакзал"). За ім знаходзіцца новы стадыён - «Арэна Львоў», на якім праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 г. Каля стадыёна размешчаны іпадром, дзе падчас свайго візіту ва Украіну ў 2001 г. служыў імшу Папа Рымскі Ян Павел ІІ.

Гісторыя

правіць

У XIX ст. Боднарыўка была ускраінай (прыселкам) фальварка, што ўваходзіў у склад Кульпаркава. Паўночная частка Боднарыўкі (да сучаснай вул. Хутарыўка) увайшла ў межы Львова ў 1931 г., А паўднёвая частка належала да 1955 г. Сакільныцкага, затым - Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобласці.

Першы імпульс для развіцця раёна прыйшоўся на часы пасля Першай сусветнай вайны, калі за чыгуначным мастом, з заходняга (правага, парнага) боку сучаснай вул. Стрыйскай, была заснавана цагельня таварыства «Радзівіл, Відмер і Зялінскі», а з процілеглага боку вуліцы — гарадская майстэрня па вырабе бетону (цяпер — ААТ «Львоўскі завод жалезабетонных вырабаў»). У 1931 г. паўночная частка мясцовасці ўвайшла ў межы Львова. У тым жа годзе за бетоннай майстэрняй заснавалі манастыр кармелітаў босых, пры якім у 1938 г. пабудавалі касцёл па праекце Л. Дзюрковіча. У мясцовасць паблізу манастыра перанеслі гарадскі іпадром.

У 1945 г. пачалося будаўніцтва аўтазборачнага завода, абсталяванне для якога прывозілі спачатку з Германіі. Першапачаткова на прадпрыемстве выпускаліся аўтакраны, пасля яно было перапрафілявана на аўтобусны завод, які значна пашырыўся, паглынаючы навакольныя тэрыторыі, у тым ліку і стары іпадром. У Асвіцкім гаі пасля вайны быў створаны танкарэмонтны завод. У 1950-х гг. з цэнтра горада да яго была пракладзена тралейбусная лінія №5. У тыя ж гады былі пабудаваныя казармы ўнутраных войскаў на вул. Стрыйскай 146, якія сталі тагачаснай дамінантай раёна.

У 1955 г. у склад Львова ўвайшла і паўднёвая частка Боднарыўкі. Раён стаў інтэнсіўна забудоўвацца стандартнымі жылымі дамамі ў 1960-1980 гг. — спачатку паміж вул. Арцёма (сёння — вул. Уладзіміра Вялікага) і вул. Суркова (сёння - вул. Рубчака), а затым - з усходняга боку вул. Стрыйскай за вул. Хутарыўка. Тады ж быў закладзены парк Боднарыўка, упрыгожаннем якога стаў дзіцячы кінатэатр. У 1980 г. на паўднёвай ускраіне горада быў пабудаваны Львоўскі аўтавакзал. За ім збудавалі новы іпадром, а ў 2010-х гг. - вялікую футбольную арэну.

Зноскі